QR-спасылка на сайт Маладога Фронту

19.07.2011:15:02
0
967
Іншае, Сьвет
QR-спасылка на сайт Маладога Фронту

Так выглядае спасылка на сайт Маладога Фронту ў QR-кодзе.

Загадкавыя чорныя кропкі на белым фоне уяўляюць сабою матрычны код (QR-код, двухмерны штрыхкод). Абрэвіятура QR паходзіць ад ангелскага “quick response”, што перакладаецца як «хуткі водгук». Асноўная добрая якасць QR-кода — лёгкае распазнанне сканавальным абсталяваннем (у тым ліку фотакамерай мабільнага тэлефона). Гэтую магчымасць шырока выкарыстоўцаюць у гандлі, вытворчасці, лагістыцы.Сёння QR-коды больш за ўсё распаўсюджаны ў Японіі, краіне, дзе штрых-коды карысталіся такой вялікай папулярнасцю, што аб’ём інфармацыі, зашыфраванай у кодзе, неўзабаве перастаў забяспечваць патрэбы індустрыі. Японцы пачалі эксперыментаваць з новымі спосабамі кадавання невялікіх аб’ёмаў інфармацыі ў графічным малюнку. Ужо напачатку 2000 гады QR-коды атрымалі шырокі распаўсюд у Японіі, іх можна было сустрэць на вялікай колькасці плакатаў, пакаванняў і тавараў.
У наш час QR-код шырока распаўсюджаны ў краінах Азіі (асабліва ў Японіі), паступова развіваецца ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Найвялікае прызнанне ён атрымаў сярод карыстачоў мабільнай сувязі – усталяваўшы праграму-распознаватель, абанент можа маментальна заносіць у свой тэлефон тэкставую інфармацыю, дадаваць кантакты ў адрасную кнігу, пераходзіць па web-спасылкам, адпраўляць SMS-паведамленні і г.д.

У Японіі падобныя коды наносяцца практычна на ўсе тавары, якія прадаюцца ў крамах, іх мясцуюць у рэкламных буклетах і даведніках. З дапамогай QR-кода нават арганізоўваюць розныя конкурсы і ролевыя гульні.

Вядучыя японскія аператары мабільнай сувязі сумесна выпускаюць пад сваім брэндам мабільныя тэлефоны з убудаванай падтрымкай распазнання QR-кода.

Падзяліцца:

Каментары