Раман Пратасевіч затрыманы разам са шведскімі журналістамі з SVT

Раман Пратасевіч затрыманы разам са шведскімі журналістамі з SVT

Як стала вядома прэс-службе Маладога Фронту увечары 12 сакавіка ў цэнтры гораду быў затрыманы маладафронтавец Раман Пратасевіч. Затрыманы пры размове з замежнымі журналістамі са Швецыі, што цікавіліся жыццём Рамана, дзейнасці моладзевай арганізацыі Малады Фронт і беларускай моладзевай палітыкаю ў цэлым.

На дадзены момант вядома тое, што ўсе дастаўлены ў Маскоўскі РАУС г. Менску. Як журналісты, так і непаўнагадовы Раман Пратасевіч.

Як стала вядома журналісты Sven Bergman, Ola Christofferson, Isabel Sommerfeld. SVT, Швецыя. А таксама Уладзімір Чудзенцоў і Ільля Кузняцоў.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Burbalka (Mar 12, 2012:16:44)Адказаць

    гэта Раман Пратасевіч раза са швецкімі журналістамі на фотаздымку?

  2. Імя адсутнічае (Mar 12, 2012:20:21)Адказаць

    Калі я не памыляюся,гэта здымак,калі яго затрымалі пасля ўдзелу ў акцыі маўклівага пратэста.
    Але я ўжо прачытала,што самога Раман адпусцілі.Спадзяюся,што гэта сапраўды так.