Маладафронтаўцу з жодзіна прысудзілі 10 сутак арышту за салідарнасьць з Дашкевічам.
Раман Васільеў асуджаны 9 жніўня за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, які адбыўся ў Горках 2 жніўня.
Супраць Рамана з абвінавачваньнямі выступілі 4 сьведкі з боку міліцыянтаў і супрацоўнікаў турмы. Маладзён прызнаў факт удзелу ў пікеце, але не прызнаў сваёй віны.“Парушаў закон не я, а супрацоўнікі калёніі, каторыя не дазваляюць адвакату сустрэцца з Дашкевічам,” — заявіў на судзе Раман Васільеў.
На волю маладафронтавец выйдзе 19 жніўня. Суткі, каторыя ён адбыў пад вартаю з 2 па 3 жніўня ў адміністрацыйны тэрмін адбыцьця пакараньня не залічылі.
Рамана Васільева падчас судовых працэсаў 3 жніўня адпусьцілі дахаты, бо юнак запатрабаваў адваката. Аналягічным правам скарысталіся таксама Іван Шыла й Зьміцер Шурхай — іх мусілі судзіць у панядзелак, аднак актывісты на суд ў Горкі не паехалі й судовыя працэсы былі перанесены
Нагадаем, 19 жніўня пасьля 17-суткавага арышту ў Горках вызваліцца таксама Мікола Дземідзенка.
Каментары