Раман Васільеў арыштаваны на 15 сутак

Раман Васільеў арыштаваны на 15 сутак

Актывіст Маладога Фронту быў затрыманы 8 лістапада каля дому. На яго склалі пратакол паводле артыкула 17.1 (дробнае хуліганства). Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

У судзе Раману інкрымінавалі парушэньне грамадзкага парадку ў выглядзе нецэнзурнай лаянкі й разьліцьця валяр’янкі на пастаменце помніка Леніну. Раман прызнаў удзел у акцыі, але адзначыў, што ня бачыць хуліганства й джэманстраваньня непавагі да грамадзтва ў сваім учынку. Нецэнзурную лаянку Васільеў рашуча адмовіў.

Судзьдзя Тацяна Мотыль пакарала актывіста адміністратыўным арыштам на тэрмін 15 сутак.

Нагадаем, іншы удзельнік акцыі Уладзімер Яроменак таксама адбывае пятнаццацісуткавы адміністратыўны арышт.

Падзяліцца:

Каментары