Раману Васільеву — трое сутак арышту

Раману Васільеву — трое сутак арышту

У суботу вызваляецца маладафронтавец Раман Васільеў, затрыманы ў сераду падчас народных гуляньняў у Жодзіна.

У сераду падчас маўклівай акцыі ў Жодзіна быў затрыманы маладафронтавец Раман Васільеў. Затрыманне адбылося ў краме, адкуль юнака павезлі ў РАУС. Хлопца спрабавалі прымусіць да асабістага дагляду, аднак ён адмовіўся ад правядзення дагляду без панятых. Міліцыянты, якія прынімалі у РАУСе затрыманых, паводзілі сябе вельмі груба, штурхаліся і пагражалі. Аб тым, як кваліфікавалася “правапарушэнне” распавеў сам Раман, які паспеў патэлефанаваць сябрам пасля затрымання: “Адзін з міліцыянтаў, якія мяне затрымоўвалі, запытаў у начальніка Жодзінскага ГУУС Сеўца:

— Гэты Васільеў. З ім што рабіць?

— З ім… 17.1.”

Суддзя Самойла асудзіў Рамана Васільева да 3 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за дробнае хуліганства (арт.17.1 КаАП). Варта сказаць, што ні сведкі-міліцыянты, якія давалі сведчанні на судовым паседжанні, ні спадар Севец, які “кваліфікаваў” выдуманае правапарушэнне, пры затрыманні хлопца не прысутнічалі.

Падзяліцца:

Каментары