Расьцяжка “Байкот” з’явілася у Маладзечна

Расьцяжка “Байкот” з’явілася у Маладзечна

Маладзечанскія актывісты Маладога Фронту заклікаюць да байкоту “выбараў”!

Учора, 21 верасьня, маладафронтаўцы вывесілі ў цэнтры Маладзечна расьцяжку з надпісам “Байкот!”. Такім чынам маладзёны заклікалі беларусаў не йсьці на так званыя “выбары”.

“Мы заахвочваем да байкоту “выбараў” таму, што разумеем — пры сучаснай уладзе нікога не выбіраюць, усе ўжо прызначаныя. Таксама нельга ігнараваць праблему палітвязьняў, якіх у краіне на сёньняшні дзень 15. Улады не зьбіраюцца іх выпускаць — наадварот, пачалі асуджаць па 411 артыкулу тых, хто не пасьпеў выйсьці й працягваць тэрміны іх зьняволеньня. Малады Фронт ня можа пры такіх умовах мець іншую пазыцыю. Байкот выбарам! Свабоду палітвязьням!”, — каментуюць хлопцы.

Падзяліцца:

Каментары