Расьцяжка “Свабоду Дашкевічу!” у Менску.

Расьцяжка “Свабоду Дашкевічу!” у Менску.

26 сакавіка ў раёне Партызанскага прашпекта актывісты арганізацыі Малады Фронт вывесілі расьцяжку.

Апошнім часам узмацніўся ціск на лідара беларускай моладзі Зьмітра Дашкевіча. На дадзены момант хлопец зьмешчаны на месяц у карцар, нібыта за тое, што адмаўляецца выконваць законныя патрабаваньні адміністрацыі. Хутчэй за ўсё такім чынам з юнака спрабуюць “выбіць” прашэньне аб памілаваньні.

“Інфармаваньне грамадства – гэта самае малое, што мы можам зрабіць для Зьмітра на дадзены момант. Большасьць жыхароў Беларусі нават ня ведаюць аб сітуацыі з палітвязьнямі ў краіне. Гэта не апошняя акцыя ў падтрымку палітзьняволеных, у бліжэйшы час у горадзе будзе праведзены шэраг падобных інфармацыйных мерапрыемстваў .”-каментуюць юнакі.

Нагадаем, што лідар Маладога Фронта Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне у Глыбокскай калоніі і ўжо ня першы раз трапляе ў штрафны ізалятар.

 

Падзяліцца:

Каментары