Расея бярэцца за абмежаваньне абортаў. Беларусь — не.

Расея бярэцца за абмежаваньне абортаў. Беларусь — не.

Расейскія ўлады робяць крокі па абмежаваньню абортаў. Беларусь — па-ранейшаму заплюшчвае вочы на забойства ненароджанага чалавека.

У ліпені прэзыдэнт Расіі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў закон, які знаменуе першыя з камуністычных часоў крокі па абмежаваньню абортаў, піша выданьне The New York Times.

Для Беларусі дэмаграфічная праблема застаецца адной з самых балючых. “Штогод, пачынаючы з году абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам, насельніцтва краіны зьмяншаецца прыблізна на горад, роўны Маладэчну,” — камэнтуе сытуацыю адзін зь лідэраў хрысьціянскіх дэмакратаў Аляксей Шэйн.

У Расеі, па афіцыйным дадзеным, у 2009 годзе было зроблена 1,3 млн абортаў (што значна меней ў параўнаньні з 90-і гадамі). Аднак многія сьцьвярджаюць, што гэты паказчык насамрэч у шмат разоў вышэй.

У Беларусі цяпер колькасьць абартаваных дзяцей за год роўная колькасьці народжаных. “За пасьляваенны час было абартавана каля 9 000 000 дзяцей — амаль цэлая Беларусь,” — зьвяртае ўвагу Аляксей Шэйн.

Па навым правілам, расейскія клінікі, каторыя ажыцьцяўляюць аборты, павінны прысьвячаць 10% сваёй рэклямы апісаньню небясьпекі абортаў для здароўя жанчыны. Апісаньне абортаў як бясьпечнай мэдыцынскай працэдуры аб’яўляецца незаконным. Пра больш жорсткія абмежаваньні абортаў можна будзе казаць, калі расейскі парлямэнт разгледзіць восеньню асобны законапраект.

Калі ў Беларусі не адбудзецца рэвалюцыйныя зьмены ў дэмаграфічнай сфэры, у тым ліку й ў сфэры аботаў, нацыя працягне катастрафічна выміраць. “Мы мусім арыентавацца на найлепшы досьвед, які ёсьць у іншых краінаў, каторыя супрацьстаяць гэтай праблеме: напрыклад, у нашых суседзяў, такіх як Польшча ці іншыя краіны. Зьмены скрайне неабходныя. Сёньняшняя ўлада, па сваёй сьвядомасьці савецкая, такіх зьменаў прапанаваць нашаму народу ня ў стане,” — дадае Аляксей Шэйн.

Падзяліцца:

Каментары