Расея рыхтуе грамадзянскую вайну?

Расея рыхтуе грамадзянскую вайну?

Зараз Украiна знаходзiцца ў цэнтры сусветнай палiтыкi, на Майдан накiраваны позiркi ўcяго свету. Калi захад глядзiць з павагай i спачуваннем, то ўсход са здзекам i пагрозай. А цi рэяльная гэта пагроза? Я мяркую што так. А чаму, я вам зараз патлумачу.

1) Незвычайная актыўнасць расейскiх CМI.

Гэта не вельмi дзiўна самое па сабе. Але калi звярнуць ўвагу на колькасць паведамленняў, ды зразумелую ўсiм хлуслiвасць… Такога не было ў дачыненнi не да адной дзяржавы, за выключэннем Грузii (памятаеце 2008 год i спробу расейскай акупацыi) Гэта нагадвае iнфармацыйную падрыхтоўку да ваенных дзеянняў: “паглядзiце- сёння бандэраўцы помнiк Ленiну зрынулi, а заўтра пачнуць расейцаў вешаць” А калi спатрэбiцца СМI знойдуць i ахвяр i сведкаў- голоўнае нагода.

2)Эканамiчны цiск i шантаж

Не, да маскальскага шантажу ўсе звыклi- але раней яны хаця б гэта хавалi. Цяпер ўсе па iншаму: закрылi мяжу, патрабуюць грошай за паветра, пагражаюць пазбавiць газу ўзiмку, блакаваць тавары ды ўезд грамадзян. Гэта сапраўдная эканамiчная вайна.

3)Паказальны выклiк “на дыван” Януковiча

Адразу з Кiтая ў Расею, не планаваў але “зрабiлi прапанову якой нельга адмовiць”. Кiраўнiк незалежнай дзяржавы як малое дзiця ляцiць хутчэй да старэйшага брата? Шукае дапамогi? Больш хаўруснiкаў не засталося… No coments… Нават наш “расейскi шчанюк” так робiць толькi ў выключных выпадках. Хаця яго ўжо i адтуль даўно i далёка пасылаюць.

4)Дэманстраванне моцы

Я не веру што гэта супадзенне. У самы цяжкi час Расейцы пасылаюць свае самалёты ў Беларусь. Яны адразу ляцяць на даманстрацыю моцы над паўночнай мяжой Украiны, нешто гэта нагадвае… Ды яшчэ ўрачыстае абяцанне-пагроза ад Шайгу- “ў наступным годзе гэта будзе надзейная i цэльная расейская вайсковая частка”

Не бывае ў вялiкай палiтыцы супадзенняў, кожны крок i слова мае сэнс. Вось што наконт гэтых падзей сказала добрая дзяўчына, былая Маладафронтаўка а зараз украiнскi палiтолаг:

“калі Пуцін зразумее , што адстаяць Ўкраіну не атрымоўваецца , я больш чым ўпэўненая , што яго тэхнолагі пачнуць распальваць сапраўдную грамадзянскую вайну, тут пытанне ўжо не ў асацыяцыі, не ў еўра каштоўнасцях ці яшчэ чымсьці.

Гэта геапалітыка такога ўзроўню , што я не ўзгадаю за апошнія можа 100 гадоў , каб недзе настолькі маштабнае і значнае пытанне вырашалася.

Як бы там высакамоўна не гучала , але накану лёс усёй Усходняй Еўропы і нават больш , і гэта абсалютная праўда: без украіны Пуціну не стварыць імперыю — Еўразійскі саюз.”

 

Падзяліцца:

Каментары