Распачаты збор подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг

Распачаты збор подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг

Як паведаміў на сваёй старонцы ў фэйзбуку Зьміцер Дашкевіч, 19 верасьня распачаты збор подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Самы першы подпіс за нацыянальны сьцяг паставіў актор і рэжысёр Павал Харланчук. Для тых, хто жадае далучыцца да кампаніі па зборы подпісаў, прапаноўваем да запампоўваньня адмысловы падпісны блянк з асноўнымі фактамі пра каштоўнасьць бел-чырвона-белага сьцяга. Факты правераны на адпаведнасьць падзеям гісторыкам і пісьменьнікам Уладзімерам Арловым.

charlanczuk-papisvaiecca

“Я пляную зьбіраць подпісы кожны дзень апроч нядзелі, – распавядае Зьміцер Дашкевіч. – У плянах сабраць ня менш за тысячу подпісаў і гэта рэальна. Пасьля працы я стаю на выхадзе зь метро Купалаўская ў бок крамы “Цэнтральная” і штогадзіну падпісваецца каля дваццаці чалавек. Да кампаніі пачынаюць далучацца і іншыя актывісты, кожны зь якіх таксама бярэ на сябе адказнасьць сабраць тысячу подпісаў. Мяркуецца, што праз месяц мы панясем подпісы да Міністэрства культуры.”

 

14365517_1164677326927260_1236832160_n

Падпісны блянк вы можаце запампаваць па спасылцы padpisny-blank-za-biel-czyrvona-biely-sciah

Таксама ўсім тым, хто жадае падтрымаць кампанію сваім удзелам, у СМІ ці сацыяльных сетках прапаноўваецца выкарыстоўваць хэштэг #нашсцяг

14349143_1164678170260509_1726491199_n

Падзяліцца:

Каментары