Распачаўся Бел-Чырвона-Белы марафон “Люблю Беларусь”

Распачаўся Бел-Чырвона-Белы марафон “Люблю Беларусь”

4 лютага Малады Фронт распачаў дзесяцідзённы марафон “Люблю Беларусь”.  Мэта акцыі — нагадаць беларусам пра спрадвечныя нацыянальныя сымбалі, пад якімі Беларусь дамаглася напрыканцы ХХ стагодзьдзя сваёй незалежнасьці.

Распачаў жа акцыю Бабруйск. У ім, увечары 4 лютага быў вывешаны нацыянальны сьцяг насупраць цэнтральнай прахадной ААТ «Белшына», якая знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада.

IMG_20160204_215259

“Сэнс абранага месца ў тым, што прадпрыемства «Белшына» знаходзіцца на вуліцы Менскай”, — кажа адзін зь лідэраў Маладога Фронту Яўген Васьковіч. — “Да таго, яно знаходзіцца недалёка ад уезду ў горад з боку Менску. Гэта ажыўленая вуліца. І да таго — гадзіна была абрана такая, каб засьпець сканчэньне працоўнага дня на прадпрыемстве. Сьцяг правясеў на адным месцы паўтары гадзіны. Добры вынік, улічваючы прагу сілавікоў нішчыць усё нацыянальнае”.

Марафон “Люблю Беларусь” скончыцца 14 лютага ў Менску віншаваньнямі ад моладзі вядомых грамадзкіх і культурных дзеячаў, што працуюць на ніве Беларушчыны.

«Бел-Чырвона-Белы марафон» працягваеца! Усе жадаючыя могуць да яго далучацца. Любіш Беларусь? Уздымай Бел-Чырвона-Белы сьцяг Хрыста!

Падзяліцца:

Каментары