Распачаўся суд над Аляксандрам Малчанавым

Распачаўся суд над Аляксандрам Малчанавым

Былога палітвязня Аляксандра Малчанава вінавацяць у крадзяжы. Пра першы дзень суду, які праходзіць у Барысаве, у падрабязнасцях распавядаюць назіральнікі з кардынацыйнай групы “За Волю”:

Суддзя:  Грынкевіч І.А.

Абвінавачванне: Малчанава Аляксандра і яго сябра Ігнаціка Арцема вінавацяць па ч.2  арт. 205 КК — крадзеж, здзейснены групай асобаў.

Сутнасць справы: 13 студзеня  2012 г, якраз на Стары Новы год, хлопцы зранку дамовіліся паехаць паглядзець стары закінуты, занядбаны цэх буйнога ліцця кузнечнага завода цяжкіх штампаў. Каб назбіраць чорнага металалому, здаць і атрымаць грошы для пражывання, бо бацькі Малчанава вельмі хворыя, жыць няма на што. Усе збіраюць па ўсей Беларусі металалом і здаюць, таму і яны вырашылі пашукаць. Аляксандр папярэдне залез у інтэрнэт, есць там нейкі сайт, на якім можна даведацца пра закінутыя заводы, будоўлі, будынкі. Ен удакладніў на гэтым сайце, што гэты будынак сапраўды даўно занядбаны, гаспадара няма.

Не так даўно на  тэрыторыі гэтага недабудаванага цэху загінулі дзеці, якія  залезлі кудысьці высока і ўпалі-разбіліся. Пасля гібелі дзяцей завод вымушаны быў абнесці тэрыторыю агароджай, але ж аховы ніякай не было. Людзі, па словах адного са сведкаў хадзілі па тэрыторыі свабодна, часам для таго, каб скараціць шлях.

Са словаў Аляксандр і Арцема, яны  паехалі  на закінутую тэрыторыю на старэнькім  ІЖ. Прыехаўшы, яны паставілі машыну на стаянку , пералезлі праз агароджу і пайшлі шукаць метал, знайшлі ржавыя балты і іншыя непатрэбныя жалязякі, загрузілі мяшкі, якія ўзялі з дому і выцягнулі праз лаз у агароджы, падагналі машыну, пагрузілі і паехалі дахаты. Тут нечакана ім перагарадзіла дарогу машына серабрыстага колеру без апазнавацельных знакаў. Яны падумалі, што нейкі п’яны за рулем, аб’ехалі і паехалі далей, машына ехала за німі. У Барысаве  іх спыніла ДАІ, пад’ехала гэтая серабрыстая машына, з якой выйшлі два чалавека ў цывільным  і гэтыя людзі выцягнулі хлопцаў сілком з машыны, пасля перадалі іх пад’ехаўшаму нараду з Барысава.

Аляксандра кінулі ў следчы ізалятар, а Арцема пакінулі пад падпіскай.

Падчас разгляду ў судзе оперупаўнаважаныя аддзела крымінальнага вышуку Грышчук і Мусік расказалі, што ім паступіла аператыўная інфармацыя, што быццам бы з тэрыторыі гэтага цэху збіраюцца вывезці металалом. Што за аператыўная інфармацыя і ад каго яна паступіла — міліцыянты не ўдакладнілі. Выязджалі яны  туды два разы. Спачатку нікога не было на тэрыторыі. А другі раз ўбачылі, што  на стаянке стаіць машына ІЖ. Міліцыянты вырашылі паназіраць. Адзін з іх залез на дрэва, каб сачыць, а другі з іншага боку дзяжурыў. Яны бачылі, як хлопцы зайшлі ў цэх, як выносілі мяшкі. На пытанне адваката Малчанава, дык чаму ж вы не спынілі хлопцаў, вы ж маглі б прадухіліць злачынства, калі яно па-вашаму было здзейснена, Мусік адказаў – маўляў, трэба ж было атрымаць поўную карціну, каб яны пабольш набралі і вывезлі з тэрыторыі цэха, каб было за што арыштоўваваць, пакараць. Прысутныя на судзе людзі былі шакаваныя такім адказам міліцыянта .

На суд у якасці сведкаў былі запрошаны галоўны механік кузнечнага завода Войт А.В. і намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Бараноўскі В.В.  Яны  адзначылі, што дэталяў, якія знайшлі ў мяшках Малчанава, на абсталяванні ў цэху шмат, але прыналежнасць гэтых дэталяў (іржавых балтоў і абрэзкаў труб)  абсталяванню гэтага цэха ніхто не ўсталяваў і не пацвяржваў. Прыналежнасць дэталяў да да канкрэтнага абсталявання у цэхе засталася нявызначанай. Акрамя таго, намеснік дырэктара Бараноўскі заявіў, што абсталяванне каштуе зараз капейкі: ён прывеў кошт ацэнкі камісіяй “маставога крана “– 60 000 беларускіх рублей, 7 даляраў ЗША (кошт  ржавых жалезак, гаек, балтоў, знойдзенных у хлопцаў  ацанілі 763 000 рубл (амаль 100 даляраў) і дадаў, што разабраць гэтае абсталяванне для завода вялікая праблема, бо на дэмантаж патрэбна шмат грошаў. Ніякай каштоўнасці гэтае старое і разбітае  абсталяванне не мае, яго ніхто не ахоўвае. А сам будынак гэтага цэха перададзены гораду з далейшай перадачай прадпрыемству Амкадор. Ен  пацвердзіў, што гэты цэх пачалі будаваць 1992 годзе , але ж падчас перастройкі кінулі за-за недахопу грошаў.

Тое, што распавялі сведкі пацвярджае, што жыхары лічылі гэтую тэрыторыю і гэты цэх закінутымі .

Было вырашана дапрасіць яшчэ двух сведак, якія не з’явіліся на суд, і працянуць працэс  3 красавіка 2012 а 14. 00

Падчас суду Аляксандр Малчанаў заявіў, што пайшоў збіраць металалом таму, што трэба неяк жыць. Пасля  прысуду па справе 19 снежня яго выгналі з працы , паставілі ў працоўнай  кніжцы штамп пра тое, что ён звольнены па артыкуле. З такой працоўнай кніжкай яго нідзе не бралі на працу, ён зарабляў на жыццё  разгрузкай-пагрузкай вагонаў, іншай цяжкай працай, марыў аднавіцца ў інстытуце. Ен лічыць сябе цалкам невінаватым..

У першы дзень суду не было ні журналістаў, ні праваабаронцаў. Хаця існуе пільная неабходнасць адсочваць гэтую справу – відавочна, што супраць Малчанава рыхтавалася правакацыя. Па-першае, са сведчанняў міліцыянтаў было зразумела, што тэлефон Малчанава праслухоўваўся і праваахоўнікі толькі чакалі зручнага моманту. Па-другое, ржавае жалеза, якое было знойдзена ў машыне Малчанава, нікому не прыналежыла, наадварот, гэта была дапамога заводу ў пазбаўленні ад непатрэбнага хламу. Крадзеж – гэта таемнае хішчэнне чужой маёмасці. А тут і не таемнае (ніхто ні ад каго не хаваўся), ды і не маёмасці (гаспадароў ржавых балтоў не знайшлі). Тады за што іх судзяць?

Падзяліцца:

Каментары