Раство — гэта свята дабрыні і чысціні

Раство — гэта свята дабрыні і чысціні
Малады Фронт запрашае на “Калядны кірмаш”. На мерапрыемстве будзе арганізаваны продаж hand-made вырабаў. А сродкі, сабраныя падчас фэсту, перададуць у адзін з дзіцячых дамоў Беларусі.
Кажа арганізатарка Кася Далідовіч:— Усё ж такі Раство — гэта свята дабрыні і чысціні, таму ў гэты дзень трэба зрабіць штосьці добрае не толькі для сябе і блізкіх, але і для дзетак. Гэта маленькая кропля ў добрай справе для нашай краіны.Урачыстым госцем сёлетняга “Каляднага кірмашу” будзе музыка Зміцер Вайцюшкевіч. Імпрэза пачнецца 22 снежня ў 17:00 на сядзібе Партыі БНФ у Менску.

РАЦЫЯ

Падзяліцца:

Каментары