Разам з Маладым Фронтам падтрымай палітвязняў!

Разам з Маладым Фронтам падтрымай палітвязняў!

Палітвязні Беларусі… Хто яны?! Хто я ў сваёй краіне?!

Я баюся, як і большасць, за якой я хаваюся. Я баюся гаварыць, я баюся адстойваць, я баюся змагацца за свае правы! Я стаю і гляджу на таго, хто б зрабіў усе за мяне…

Я – беларус, хаця прайшло ўжо шмат гадоў, баюся ў цемры машыны, якая прыязджае і забірае раз і назаўжды… І, напэўна, я зноўку гатовы быць рабом, каб толькі выжыць.

А Яны не пабаяліся. Яны пайшлі адстойваць мае правы, мае свабоды, маё права звацца чалавекам. А я… Я той, яки не знайшоў у сабе моц заступіцца за Іх. За тых, хто гатовы быў аддаць усе… і за маю волю.

А ці маю права я зараз сябе называць Чалавекам з вялікай літары?..

ПАДТРЫМАЙ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Людзей, якія змагаліся за цябе, за тваю будучыню!

Зрабіць гэта проста: прыйдзі 29 снежня а 12.00 на мінскі галоўпаштамт і падпішы паштоўку. Падтрымай палітвязняў, якія змагаліся за Беларусь!

Падзяліцца:

Каментары