Разгляд скаргі Уладзімера Яроменкі

Разгляд скаргі Уладзімера Яроменкі

12 лістапада аб 11 гадзіне Менскі гарадзкі суд распачне разгляд скаргі Уладзімера Яроменкі.

Нагадаем, што сябра Маладога Фронту Уладзь Яроменак быў арыштаваны пасьля студзеньскі падзеяў 2010 года і асуджаны да трох гадоў, адбываў пакараньне ў калоніі “Віцьба”. 11 жніўня быў памілаваны і вызвалены. Але Уладзь не пакінуў грамадзкую і палітычную дзейнасьць, і гэта дало падставы беларускаму “суду” усталяваць над маладафронтаўцам  прэвэнтыўны нагляд, за парушэньне якога ён і быў асуджана 19 жніўня 2013 года судом Партызанскага раёна Менска  да 3 месяцаў арышту. Калі Менскі гарадзкі…  суд пакіне папярэдняе судовае рашэньне ў сіле, Аладзімер Яроменак ужо сёньня можа быць арыштаваны і адпраўлены для адбыцьця пакараньня ў турму.

Заклікаем усіх неабыякавых людзей прыйсьці на судовае паседжаньне над Уладзімерам Яроменкам, каб выказаць падтрымку гэтаму мужнаму чалавеку.

Адрас Менгарсуду: Менск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, д. 1 (недалёка ад станцыі метро “Спартыўная”).

Падзяліцца:

Каментары