Размова з Правым Сектарам

Размова з Правым Сектарам

Учора ў Кіеве пазнаёміўся з удзельнікамі Правага Сектара — ведаеце пасля гэтага знаёмства я ўпэўнены што ва Ўкраіне ўсё будзе добра. Ня можа панаваць беззаконьне банды ў краіне, дзе жывуць такія выдатныя людзі. У сваім інтэрв’ю я не буду называць іх прозвішчы — гэта не таму што яны баяцца за свой лёс. Яны баяцца што не змогуць прыехаць у Беларусь і падтрымаць нас у барацьбе з дыктатарам. Ну а больш падрабязна пра ўсё ніжэй.
-Ты адкуль такі палахлівы? — Менавіта з гэтай фразы і пачалося наша знаёмства. І сапраўды, я выглядаў на барыкадзе абсалютна іншародным элементам — гэтакі прышэлец ў чалавечым мурашніку. Мурашніку дзе я адзін быў без шлема, адзін быў у белых красоўках (якія вельмі баяўся выпацкаць) — я адзін не ведаў што мне рабіць і куды ісці. На сваё шчасце я не раздумваючы доўга адказаў:
-Беларусь!

Мяне спыталі калі я прыехаў, і даведаўшыся што ўчора тут жа пацікавіліся абедаў ці я, і дзе уладкаваўся на начлег. Калі даведаліся што я снедаў у кафэ (не таму што не прапаноўвалі — проста не хацелася абмяжоўваць людзей) дружна пасмяяліся і пасадзілі абедаць. За абедам мне знайшлі начлег і арганізавалі экскурсію ў Межыгор’е. Вось так чалавек які нікога не ведаў — за паўгадзіны здабыў сяброў, начлег і відовішчы з хлебам ў дадатак! За абедам я расказаў прысутным аб Маладым Фронце, Беларусі і нашай падтрымцы. Хлопцы паабяцалі расказаць пра сябе і Правым Сектары. І вось сёння я ўзяў інтэрв’ю! Яўген і Аляксандр адказалі на мае пытанні.
Ці даўно вы з’яўляецеся ўдзельнікамі Правага Сектара і што гэта за арганізацыя?
Я ў ПС са снежня, а Жэня нядаўна — тыдні тры. ПС гэта арганізацыя, якая абараняе людзей ад самавольства сілавікоў і палітыкаў, якія гатовыя прадаць Майдан і людзей на ім за крэслы ў парламенце і міністэрскія партфелі. Мы выступаем за поўную змену ўлады і пакаранне ўсіх вінаватых чыноўнікаў, сілавікоў і прадажных палітыкаў.
Чаму вы перайшлі да сілавых метадаў барацьбы?
Стаянне на Майдане на працягу двух месяцаў не прынесла вынікаў. Мы нікога не забівалі — проста паспрабавалі прарвацца да ўрадавых будынкаў, каб агучыць свой пратэст. Нам кожны дзень абяцалі што заўтра Рада вырашыць усе пытанні, што дэпутаты разбяруцца — але на справе ішоў не дыялёг народа з уладай, а дзяльба пасад паміж палітыкамі. Мы нагадалі ім усім што народ — гэта мы, а ня вярхушка апазіцыі.
Як вы ацэньваеце дзеянні сілавых структур у супрацьстаянні?
Яны не толькі выконвалі злачынныя загады, але і многія паводзілі сябе як бандыты. Збівалі палонных, стралялі ў людзей баявымі патронамі, ўжывалі забароненыя сродкі і метады барацьбы. На іх рахунку сотня жыццяў і тысячы скалечаных людзей. Яны не шкадавалі нават медыкаў, жанчын і старых. Пасля дадзеных дзеянняў праваахоўнікі сталі бандытамі якія павінны быць пакараныя.
Якія страты панёс ПС?
Прабач, на гэта мы адказаць не можам.
Вы ведаеце што Лукашэнка хутка ПС пачне дзяцей палохаць? Якi толькі бруд на вас не льюць СМІ …
І як страшна з намі размаўляць? Мы простыя людзі, проста нас дастала жыць у крымінальным гета. Мы не хацелі ваяваць — але дабром банда ўлада не аддавала. Мы не экстрэмісты, ня фашысты — мы вольныя людзі якія хочуць жыць у вольнай краіне.
Аб структуры ПС распавядзеце?
Не.
Як доўга вы яшчэ будзеце на Майдане?
Пакуль не будзе сфарміравана новая народная ўлада і ўсе вінаватыя не панясуць пакаранне.
Хлопцы, чым вы ў жыцці займаецеся?
Праграмісты, працуем у прыватных кампаніях.
У Кіеве?
Без каментароў. Давай пра асабістае жыццё пісаць не будзем.
Як ставіцеся да замежнікаў на Майдане?
Выдатна. Асобнае дзякуй вам Беларусы — такой падтрымкі нам не аказваў ніхто. Вы сапраўдны братэрскі народ.
Можаце што-небудзь пажадаць беларусам?
Нiводны забяспечаны бандыт з януковiчскай кодлы не ўзяў з сабой ў самалёт нiводнага беркутаўца, цiтушку або прадажнага журналiста. Нiхто з былой ўлады не даў iм магчымасцей для адступлення або гарантый бяспекi. Зараз ўсе хто рабiў злачынствы вымушаны шукаць шляхi для бегства за мяжу дзеля таго каб пазбегнуць пакарання. Рэжым кiдае сваiх псоў, прадалi ва Украiне — прададуць i ў Беларусi. Пераходзьце на бок народу пакуль рукi не ў крывi свайго народу, пераходзьце пакуль ёсць шанец выратаваць сваю душу i будучыню. Пераходзьце, бо хутка будзе позна. Дзякуем ўсiм Беларусам за падтрымку. Вы падтрымалi нас ў барацьбе як сапраўдныя браты, былi з Украiнcкiм народам ад пачатку барацьбы да перамогi. Мы не забудземся пра гэта. Правы Сектар, як i ўсе свядомыя Украiнцы падтрымлiваюць вашую барацьбу за свабоду. Калi прыйдзе час мы будзем з вамi ў Менску, як i вы былi з намi ў Кiеве. Пакуй клумкi Лукашэнка — ты наступны!
Як эмацыйна — гэта ваша пазіцыя, або пазіцыя ПС?
Гэта пазіцыя ўсяго Украінскага народа.
Дзякуй за інтэрв’ю. Што-небудзь скажаце беларусам яшчэ?
Змагайцеся — пераможаце. Мы з вамі. Цяпер мы ведаем пра тое што дзеецца ў вас у краіне, бачым што вы не гародніна якія церпiць бацьку. Вы нашы браты — мы вас не кінем. Не сядзіце па дамах, не бойцеся — свабоду трэба здабываць, правы трэба адстойваць! Дзякуй вам, браты.

Падзяліцца:

Каментары