Рэгіёны распачалі доўгатэрміновую акцыю “Добраўпарадкаванне”

Рэгіёны распачалі доўгатэрміновую акцыю “Добраўпарадкаванне”

Наваградскі дэмакратычны рух, сябра ассамблеі НДА, сярод якіх актывісты МФа,  распачаў акцыю сумесна з жыхарамі горада “Добраўпарадкаванне”. Мэтай акцыі з’яўляецца дапамога жыхарам раена вуліцы Ламаносава па вырашэнню праблем добраўладкавання раёну.

 “Калі ад улады ніхто не патрабуе выканання іх абавязкаў, то ўлада нічога і не робіць. Зыходзячы з сітуацыі ў нашай краіне, калі выбараў сапраўдных няма, калі ўлада выбірае сябе сама і ад людзей не залежыць, улада не мае стымулаў, каб працаваць для людзей-выбаршчыкаў. Таму мы вырашылі пачаць падымаць актуальныя праблемы нашай мясцовасці, каб прымусіць уладу звярнуць увагу на выбаршчыкаў”, — каментуюць мэты акцыі наваградсктя актывісты.

Наваградак – экс-сталіца Вялікага Княства Літоўскага, турыстычны цэнтр. Але чамусьці ўлады горада грэбуюць такім статусам.  Адная толькі цэнтральная плошча блішчыць як лысіна Леніна, чый бюст узвышаецца на той самай плошчы. Троху збочыўчы з цэнтру ў “спальныя” районы перад вачыма стане горад ва ўсёй сваёй натуральнай “прыгажосці”. Дарогі даўно не падлягалі рамонту, аддтуль вялізныя выбоіны на дарогах. Бракуе пешаходных заасфальтаванных сцежак. У непагадзь жыхары ледзь не па каменьчыках дабіраюцца ад адной кропкі руху ў  іншую. Безумоўна людзі заўважаюць нязручнасці.

Адным з праблемных раёнаў зўяўляецца район вул. Ламаносава., вул. Спартовая. Побач знаходзіцца стадыён  “Камсамолец”. На гэтым стадыёне праводзяцца раённыя і абласныя спартовыя спаборніцтвы. На яго тэррыторыі дзейнічае Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, у межах якой займаюцца каля 700 навучэнцаў.  Падчас правядзення спаборніцтваў прыязджае шмат удзельнікаў з іншых мясцовасцей. І размяшчаюць свае аўтамабілі і аўтобусы ўздоўж стадыёна – на дарозе па вул. Спартовая (частка вуліцы ад перасячэння з вул. Інтэрнацыянальнай да перасячэння з вул. Свердлава). Таксама гэта дарога выкарыстоўваецца  для аб’езда цэнтра горада грузавымі аўтамабілямі. Асфальтнае пакрыцце гэтай часткі дарогі ўжо канчаткова разбітае. Пры праездзе праз яе аўтамабілі падымаюць слупы пылу, ад якога церпяць не толькі жыхары хат, размешчаных уздоўж дарогі, але таксама і дзеці, якія займаюцца на стадыёне.Тратуара дарога не мае. Таму дзеці, якія ходзяць па гэтай вуліцы вымушаны ісці па праезжай частцы, рызыкуючы патрапіць пад колы аўтамабіля.

Яшчэ адной праблемай з’яўляецца адсутнасць паркоўкі, каля стадыёна. Што выклікае шмат нязручнасцей для наведвальнікаў спартовага комплексу пад час спаборніцтваў. Супрацоўнікі суседняга прадпрыемства “Леор-Пластык” таксама паркуюць свае аўтамабілі каля стадыёна.

“Падчас размоў з жыхарамі горада бачым, што людзі хочуць вырашаць свае праблемы, але не маюць магчымасцей гэта зрабіць без дапамогі. Людзі баяцца рызыкаваць ісці супраць улады, бо баяцца згубіць працу, баяцца паклёпаў, баяцца страціць вучобу і г.д. Грамадства раз’яднана і няма нікога, хто б яго аб’яднаў вакол вырашэння агульных праблем. Людзі не вераць і не ведаюць як вырашаць праблемы такога кшталту. Ускоснай мэтай акцыі з’яўляецца пераламанне негатыўнага позірку і стаўлення да грамадскай дзейнасці,” – адзначаюць актывісты.

За некалькі дзен акцыі было сабрана каля 300 подпісаў жыхароў раёна. Подпісы былі накіраваны у райвыканкам.

Падзяліцца:

Каментары