«Рок-салідарнасць» павіншавалі трактаразавадчан са святам

«Рок-салідарнасць» павіншавалі трактаразавадчан са святам

Актывісты грамадзкай кампаніі «Рок-салідарнасць» павіншавалі трактаразавадчан са святам.

У ДК МТЗ адбыўся святочны канцэрт з нагоды 66-ці годдзя Мінскага трактарнага завода з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў. Актывісты кампаніі «Рок-салідарнасць» вырашылі не заставацца ў баку ад такой падзеі і таксама далучыліся да віншавання завадчан.


Удзельнікі свята атрымалі падарункі – кампакт-дыскі «20 гадоў – 20 гітоў» з інфармацыяй пра кампанію. Падарункі выклікалі вялікую цікавасць, дыскі разыйшліся вельмі хутка. Дыск «20 гадоў – 20 гітоў» апавядае пра 20-ці годдзе станаўлення незалежнасці Беларусі. Кожнаму году адпавядае хіт часу.

Варта адзначыць, што менавіта рабочыя Трактарнага завода былі аднымі з найбольш актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў апазіцыі пачатку 90-х.

Падзяліцца:

Каментары