Раман Васільеў выйшаў на волю ў Дзень народзінаў

Раман Васільеў выйшаў на волю ў Дзень народзінаў

7 чэрвеня, у свой дзень народзінаў, актывіст «Маладога Фронту» Раман Васільеў нарэшце выйшаў на волю. За апошні год Раман Васільеў правёў на Акрэсціна 95 сутак.

Верагодна, што Рамана ды іншых актывістаў не выпускалі з турмы, каб не дапусціць іх магчымай актыўнасці ў час прыезду Пуціна ў Беларусь. Разам з Васільевым на Акрэсціна адбывалі пакаранне некалькі нацболаў, а таксама вядомы па плакаце «Мусарок» Іван Амельчанка, якога таксама ў свой час не выпусцілі з сутак. 

Сустракаць Рамана Васільева прыйшло больш дзесяці чалавек: яго маці, паплечнікі, журналісты ды проста неабыякавыя людзі. Ад іх ён атрымаў салодкія падарункі, а сяброўка партыі КХП-БНФ 65-гадовая Ніна Багінская падаравала Раману букет рамонак, перавязаны бел-чырвона-белай стужкай.

Раман Васільеў зьяўляецца апошнім з нявызваленых перад візытам Пуціна маладафронтаўцаў. Ён адсядзеў запар 24 сутак арышту, а дагэтуль юнак прабыў на свабодзе тры дні пасьля арышту ў дзень Чарнобыльскага Шляху.

http://novychas.org

Падзяліцца:

Каментары

  1. abaronca (Jun 09, 2012:17:22)Адказаць

    Мікіце Броўку вялікая падзяка за фота! )

    Рома, з вызваленнем! Беражы сябе! Усёроўна прынцыпы без зменаў мы ўсё МОЖАМ, у гэтае ВЕРЫМ і бясспрэчна ПЕРАМОЖАМ! 🙂