Рымашэўскі працягвае забараняць пікеты ў Салігорску

Рымашэўскі працягвае забараняць пікеты ў Салігорску

Адмову ў правядзенні масавага мерапрыемства ў Салігорску ў падтрымку палітычнага вязня, грамадзкага актывіста Мікіты Ліхавіда (на фота) атрымаў барысаўчанін Сяргей Салаш. Забарону без уласнаручнага подпіса выдаў старшыня Салігорскага райвыканкама Аляксандр Рымашэўскі.

Копія адмовы, між іншым, была накіравана ў ідэалагічны аддзел райвыканкама і Салігорскі РАУС з патрабаваннем забяспечыць кантроль за захаваннем грамадскага парадку ў выпадку калі, як трэба меркаваць, пікет будзе праведзены несанкцыянавана.

Варта адзначыць, што гэта ўжо восьмая забарона на пікетаванне ў Мінскай вобласці. Падобныя забароны ўжо былі выдадзены ў Маладзечне,Жодзіне, Лагойску, Слуцку, Смалявічах, Крупках і Барысаве.

barysau.by

Падзяліцца:

Каментары