Сацыяльная служба выбачылася перад дзяўчынай

Сацыяльная служба выбачылася перад дзяўчынай

Вельмi часта нашыя людзi баяцца баранiць сябе, свае правы. Абразiлi — вытрымаю, пабiл — i нiчога, падманулi — сам вiнаваты. Учора выпадкова даведаўся аб мярзотным выпадку. Дзяўчыну-iнвалiда пакрыўдзiлi, i не абы-хто: а сацыяльныя работнiкi, тыя каму гэта не можна дараваць нi ў якiм разе. Наста Фёдарава (так завуць гэтую мужную дзяўчыну) таксама не адразу згадзiлася даць інтэрв’ю, бо хвалявалася, ды шчыра кажучы баялася “раённага начальства”. Але гэта публiкацыя дала плён. Вось што распавяла Наста:

“Усім прывітанне! Паколькі ўчорашні пост выклікаў буру эмоцый, было б несумленна пакінуць вас у няведаньні пра той “вялікі бум”, што пайшоў за ім.

Учора пад вечар мне напісаў Зьміцер, сябра”Маладога Фронту”, і папрасіў інтэрв’ю. Я чалавек неканфліктны, таму ні адразу вырашылася на гэта. Але Зьміцер сказаў, што гэта не адзінкавы выпадак дэскрамiнацыi iнвалiда ў Беларусi . Таму сцяміўшы, што калі не скажу цяпер, то ў будучыні бальніцы рэальна стануць адзiным месцам тусовак інвалідаў, я адважылася.

Зміцер мой пост шчасна процэтаваў на сайце “Маладога фронту” і я забылася пра гэта, да сённяшняга вечара.

А сёння ўвечары мне тэлефануе наш старшыня таварыства інвалідаў і пачынае мяне расхвальваць. Я нават не адразу сцяміла з якой нагоды. У выніку я даведалася, што мой сціплаваты постик апублікаваны ледзь не на самым вядомым сайце Беларусі і сабраў кучу абураных каментароў. Яшчэ старшыня сказаў, што таксі чакаюць вялікія непрыемнасці ад яго асабіста.

Што будзе далей — не ведаю. Старшыня сказаў, што буду ездзіць на сац.таксi ўжо праз некалькі дзён, але як-то стремно ездзіць у адной машыне з кіроўцам, які будзе цябе ціха ненавідзець. Але раз заварыла кашу, прыйдзецца яе есці. З ганарлівым, пераможным выглядам, вядома ж .

Эх, хочаце верце, хочаце не, але гэты пост я пісала не з мэтай сабраць прыхільнікаў і разграмiць шкоднае сац.таксi ў пух і прах. Проста банальна, па-бабскі, выліла душу … і неспадзявана запаліла фетиль бомбачкай, якая бахнула прама пад коламі гэтага самага таксі. Што магу сказаць. Упс.”

Змагайцеся за свае правы, не давайце хамам i дурням сесцi вам на шыю! Хопiць трываць, мы дапаможам.

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Рус (Dec 19, 2013:06:38)Адказаць

    Обидно, но не стрёмно. Не обидно, но стремно? :))))) Ездите и радуйтесь! Для вас же сделано это социальное такси. Для своего народа в своей стране! И теперь не такая и плохая страна получается и люди не гавно. Всех благ девушке!

    • Зьміцер Юшкевiч (Dec 19, 2013:23:45)Адказаць

      Сацыяльнае таксі — гэта грамадзкі транспарт, які выклікаецца ў свабоднага апэратара і дастаўляе інваліда «ад дзьвярэй да дзьвярэй» незалежна ад часу сутак з частковай аплатай паслугі. У Беларусі існуе стэрэатыпнае разуменьне таго, што павінен наведваць інвалід-вазочнік.Гэта парушэнне правоў i дэскрымiнацыя.Пачытайце нарматыўныя дакументы.

  2. Рус (Dec 20, 2013:10:14)Адказаць

    Если права нарушены, то есть инстанции куда можно обратиться. А не делать пиар, что вся страна вся теперь гавно из-за этого стала во главе с Батькой. Прочтите предыдущую статью на эту тему. А документы для освежения памяти надо почитать, тем кто там работает. Здесь больше “бытовуха”, не громкие слова дискриминация. Также в предыдущей статье не было отказа её везти. Просто они “не любят , когда инвалиды ездят развлекаться . Вот если бы в больницу , или там , например, в онкологию … “. После этих слов девушка растерялась и бросила трубку. Ей какая н…. разница их вкусы, что они не любят или любят. Везите и всё тут! 🙂 Настойчивей!