НА ШОСТЫ ДЗЕНЬ У МОЛАДЗЕВАЙ ГАЛАДОЎЦЫ УДЗЕЛЬНІЧАЕ 37 ЧАЛАВЕК
У пятніцу галадоўшчыкаў наведалі сацыяльныя работнікі гарвыканкама, якія цікавіліся станам здароўя галадаючых і іх патрабаваньнямі.
У гэты час мілацыянты з дапамогай пажарнай машыны зьнялі расьцяжку "ГАЛАДОЎКА" з балькону кватэры.
Праз паўгадзіны моладзь аднавіла расьцяжку і дадала яшчэ адзін бел-чырвона-белы сьцяг, які значна павысіў увагу мінакоў.
Узень на месцы галадоўкі з'явіліся прадстаўнікі АБСЭ, Сьвятлана Сянько і Фіёна Фрайзэр. Удакладнялі абставіны, што вынудзілі хлопцаў пачаць галадоўку, хваляваліся аб стане здароў'я.
Пазьней да галадаючых завіталі начальнік салігорскай міліцыі Захарчук ды "спэцыяліст па апазыцыйных справах" Аладка.
Удзельнікам акцыі атрымалі інфармацыю, што дзень таму Захарчука зь неафіцыйным візытам наведаў міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў і правёў прафіляктычную працу.
У госьці да галадоўшчыкаў завітвалі дырэктар і сацыяльны пэдагог СШ №4 у якой вучацца браты Шылы, а таксама некалі вучыліся Сяргей Пацкевіч і Сяменчык Максім. Візыторы спрабавалі адгаварыць маладзёнаў не псаваць здароўе.
Прыкладна а 16-й гадзіне завіталі Актывісты менскай філіі АГП і карэспандэнт радыё "Свабода". Удзельнікі галадоўкі разам з гасьцямі накіраваліся ў гарвыканкам, каб перадаць патрабаваньні ўладам. На подступах да будынку іх спынілі людзі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку. У гарвыканкам пусьцілі толькі двух чалавек, якія ў прысутнасьці камэры запыталі ў старшыні гарвыканкаму Амельянчуку аб выкааньні патрабаваньняў.
Канструктыўнага дыялогу не атрымалася. Прадстаўнікі ўладаў, пастаянна перарывалі актывістаў, задавалі глупыя пытаньні, накшталт колькі вам за гэта заплацілі грошаў. Наконт выхаду моладзі галадаць на плошчу, старшыня гарвыканкаму паведаміў, што калі гэта адбудзецца, то ўсіх "пасадзяць у клетку".
Пасьля бессэнсоўнай сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады, галадоўшчыкі працягнулі галадоўку дома.
Увечары "дабрасумленныя" супрацоўнікамі міліцыі затрыміалі Івана Шылу, Максіма Сяменчыка і Сяргея Пацкевіча за спробу адвезьці кампутар з месца галадоўкі да хаты. Праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі.
[3 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога фронту |