Увечары першага чэрвеня пад вокнамі кватэры, дзе галадуе салігорская моладзь, былі запалены сьвечы салідарнасьці.
Сябры галадуючых маладафрантоўцаў і проста неабыякавыя жыхары горада вырашылі такім чынам падтрымаць удзельнікаў галадоўкі. Каля сотні сьвечак гарэлі ля дома ўдзельнікаў на працягу некалькіх гадзін. Зьявіўшыяся міліцыянты гэтым разам таптаць сьвечы ня сталі. А на пытаньні мінакоў, чаму моладзь аб'явіла галадоўку, супрацоўнікі адказвалі, што галадоўнікі "здурнелі".
Удзельнікам галадоўкі было вельмі прыемна адчуць падтрымку як сваіх знаёмых, так і невядомых ім людзей. "Мы вельмі ўдзячны ўсім тым, хто падтрымаў нашу галадоўку, усім, хто выказвае нам словы падтрымкі" - зазначылі ўдзельнікі акцыі.