БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ САЛІГОРСК
У нядзелю на галоўнай плошчы Салігорску маладафронтаўцамі быў урачыста ўзьняты нацыянальны штандар.Міліцыя паспрабавала затрымаць маладафронтаўцаў. У пагоню на сваёй прыватнай машыне кінуўся начальнік салігорскай міліцыіі Захарчук. Каля плошчы на пераходзе, парушаючы правілы руху, міліцыянты спынілі аўтамабіль і выскачылі насустрач людзям, якія фатаграфавалі акцыю. Ужываючы гвалт, лаючыся матам міліцыянты (абодва не прадстаўляліся і былі ў цывільным) паспрабавалі затрымаць аднаго з удзельнікаў акцыі Уладзімера Шылу. Другога сьведку падзеі, Уладзімера Гарэлікава, зьвінавацілі ў публічнай лаянцы і пратрымалі ў пастарунку чатыры гадзіны.
[15 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога фронту |