На кожнага знойдзецца нейкі артыкул. Асабліва калі гутарка аб свабодзе . 2 гады — гэта ня жарты, але іншыя атрымалі большыя выракі. У часе працэсу не было цьвёрдых доказаў, толькі здагадкі. У турме выкарыстоўваюцца пыткі.
Патрабую слова салідарнасьці, кожнага слова ад жадаючага свабоды для майго калегі зь Беларусі.
Мяне зваць Зьміцер Дашкевіч. Зьяўляюся лідэрам апазыцыйнага руху «Малады Фронт». Быў асуджаны на 2 гады калёніі. Афіцыйна за разбой, але незаконна . Зьяўляюся «вязьнем сумленьня» — як прызнала Міжнародная Амністыя ( Amnesty International ). Калі зьвярнуў ўвагу зварот, калі ласка дапамажы мне. Зайдзі на amnesty.org.pl, ацані кошт свабоды й дапамажы іншым.
Польскае Amnesty International заклікае падпісаць зварот у абарону Зьмітра Дашкевіча: http://ai50.pl/petycja/index.php . Варта толькі запоўніць на старонцы імя, прозьвішча, горад, тэлефон (неабавязкова) ды е-мэйл. Пры жаданьні да звароту можна далучыць свой тэкст.
Мэта падобных зваротаў — вызваленьне вязьняў сумленьня з-пад варты й спыненьне незаконнага перасьледу.
[...] Беларускамоўны пераклад польскага відэа можна пабачыць тут [...]
Тысячы людзей патрабуюць вызваленьня Дашкевіча | Малады Фронт (Жнів 30, 2011:12:01)
[...] Беларускамоўны пераклад польскага відэа можна пабачыць тут [...]