Салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі ў Варшаве

Салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі ў Варшаве

Каля брамы Варшаўскага унівэрсітэта каля 20 беларусаў, вымушаных пражываць у Польшчы ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі, правялі акцыю салідарнасьці з палітвязнямі і іх сем’ямі.

«Сёньня, як і кожны месяц 16 чысла, мы прыйшлі, каб нагадаць пра тых людзей, якія зараз знаходзяцца ў турме, аб тых беларусах, над якімі ўжо 17 гадоў зьдзекуецца й каторых катуе рэжым Лукашэнкі. Прыйшлі ўспомніць тых,хто быў зьнішчаны гэтым рэжымам. Мы патрабуем свабоды палітвязьням, мы патрабуем правядзеньня свабодных выбараў, мы патрабуем суду над дыктатурай,» — кажа суарганізатар акцыі Анатоль Міхнавец.

«Наша задача — нагадаць жыхарам Варшавы, Польшчы й грамадзянам ЕС, што сёньня існуе дыктатура, якая душыць правы грамадзянаў. Фактычна, беларусы знаходзяцца ў адной велізарнай турме,» —кажа Зьміцер Бародка, адзін са старшыняў Беларускага дома ў Варшаве.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

http://interpolit.net

Падзяліцца:

Каментары