“Салідарныя з Барадуліным”: 208 чалавек ужо атрымалі кнігі!

“Салідарныя з Барадуліным”: 208 чалавек ужо атрымалі кнігі!

 Адбылася першая раздача кніг. З 630 замоўленных — 208 ужо знайшлі сваіх гаспадароў, а значыцца — траціна кніг раздадзеная!

 “Дзякую ўсім, хто прыйшоў! Дзякую Партыі БНФ за памяшканьне Сядзібы, дзе адбывалася раздача! Дзякую “Маладому Фронту” за чалавечую дапамогу!”- кажа ініцыятар акцыі “Салідарныя з Барадуліным”  Глеб Лабадзенка.

Наступны этап раздачы кніг адбудзецца праз тыдзень. Кожны, хто не забраў кнігу, атрымае паўторны мэйл. Каму будуць падпісаныя кнігі за гэты час — таксама!

Шаноўныя сябры! Замовы на кнігі больш не прымаюцца, бо кнігі скончыліся! Зрэшты, першапачаткова мы плянавалі пусьціць на акцыю 177 кніг, у выніку прынята 630 замоваў! Тыя, хто атрамаў станоўчы адказ на сваю замову — кнігу абавязкова атрымаюць (паведамлю лістом, калі дакладна). Дзякую ўсім за ўдзел!

Нагадаем, што ў пачатку года была распачата акцыя па дапамозе народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.    

Падзяліцца:

Каментары