САЛІГОРСК ЗА МІЛІНКЕВІЧА!
|
5 сакавіка, адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў наведаў Салігорск. У будунку, які зьмяшчае 700 чалавек сабралося 900 і яшчэ каля 500 стаялі на вуліцы. Але гэткаму вялікаму рэзанансу папярэднічала доўгая і сур'ёзная праца. Напярэдадні прыезду Аляксандра Мілінкевіча актывісты з салігорскага Маладога фронту правялі падрыхтоўку сустрэчы з кандыдатам.
Па ўсім горадзе распаўсюджваліся абвяшчэньні з інфармацыяй аб прыезьдзе лідэра аб'яднаных дэмакратычных сілаў, праводзіліся пікеты, мінакам на вуліцы раздаваліся ўлёткі з праграмаю Мілінкевіча і іншыя агітацыйныя матэрыялы.
- Насамрэч працаваць вельмі і вельмі цяжка. Па-першае, уся перадвыбарная дзейнасьць ускладняецца сталым кантролем і ціскам з боку праваахоўных ворганаў і спэцслужбаў. Па-другое, ужыванне адміністратыўнага рэсурсу з боку ўладаў даходзіць проста да нахабства. Хлопцам прыходзіцца штодня абнаўляць абвяшчэньні і зноўку разлепліваць агітацыйныя матэрыялы, бо нашая "доблесная ЖКГ", з самага ранку ўсё "сумленна" абрывае. Акрамя таго, сталыя правакацыі замбаваньня дзяржаўнымі СМІ падкідваюць дроваў у вагонь, - паведамляе Дзяніс Карноў, адзін зь лідэраў МФ Салігорску.
У дзень прыбыцця "адзінага", маладафрантоўцы ўчынілі пікеты з расьцяжкамі ў падтрымку Мілінкевіча ў раёне цэнтральнага рынку і на галоўным пляцы Салігорску. Увагаю міліціі актывісты Мф абдзелены не засталіся. Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў па некалькі разоў правяралі агітацыйныя матэрыялы, раіліся па рацыі, што ім рабіць. А з боку кіраўніка Салігорскага РАУС Захарчука Ў.А. паступілі пагрозы ў адрас хлопца які здымаў пікет на відэа камэру. Захарчук парадзіў яму спыніць здымку, калі ён жадае спакойна хадзіць па гораду.
- Радуе, што горад ужо ведае Аляксандра Мілінкевіча і падтрымлівае яго і ягоную праграму. Людзі, сапраўды жадаюць пераменаў, жадаюць Новага! Мы стала распаўсюджваем незалежную інфармацыю, у тым ліку выданьне "Народная Воля", і бачна, што алітэрнатыўная інфармацыя вельмі цікавіць людзей, а прыхільнікам цяперашняй улады, аказваецца, яна цікавая ўдвая. Практычна а ні хто з іх проста не ведае аб працэсах якія адбываюцца ў грамадзтве, а іх сьветабачаньне фармуюць БТ і "Саўковая Беларусь", - сьцьвярджае Іван Шыла, старшыня салігорскай суполкі МФ.
[6 сакавіка 2006]
Прэс-служба салігорскага Маладога Фронту
|