САЛІГОРСК СЬВЯТКАВАЎ ДЗЕНЬ ГОРАДА ПАД НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ СЬЦЯГАМІ
|
28 жніўня Салігорск сявяткаваў Дзень горада. Актывісты Маладога Фронту й сябры йншых дэмакратычных арганізацыяў, падчас сьвяткаваньня, узьнялі ў горадзе некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў.
Так,супрацоўнікамі АМАПу быў затрыманы актывіст моладзевага актывіста дэмакратычнага руху Андрэй Тычына, каторы ўзьняў над плошчай нацыянальны сьцяг. У гэты ж час супрацоўнікі міліцыі, трапіўшы праз суседзкія вокны, зрывалі сьцяг з балькону прыватнае кватэры насупраць цэнтральнай плошчы. .
Увечары Андрэй, падчас вывешвання транспаранту "Мы памятаем", да якога былі прымацаваня партрэты зьніклых палітыкаў, быў зноў затрыманы АМАПам і толькі праз тры гадзіны дзевяціклясьнік быў на свабодзе. На яго былі складзены некалькі пратаколаў аб парушэнні грамадскага парадку, цягам верасьня ён будзе чакаць разгляду ягонае справы на адміністрацыянай камісіі. Нагадаем, для Андрэя гэта ня першае затрыманне і перспектыва сустрэцца з супрацоўнікамі ідэялагічнага аддзелу яго не пужае.

[29 жніўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |