Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
САЛІГОРСК. ВЫХОДНЫЯ - 6-7 ДЗЕНЬ ГАЛАДОЎКІ

Субота на кватэры прайшла бяз істотных зьменаў. Моладзь наведаў урач-педыятар (як заўсёды з заяўкай на агляд толькі двух чалавек). Прыходзілі прадстаўнікі мясцовых дэмакратычных сілаў. Удзень салігорскіх галадоўшчыкаў наведаў лідэр Маладога Фронта Зьміцер Дашкевіч зь якім быў абмеркаваны фармат далейшых дзеяньняў.

Супрацоўнікі міліцыя перайшлі на кругласуткавы рэжым назіраньня за кватэрай, дзе праходзіць галадоўка: міліцыянты правяраюць сумкі, дакумэнты і спрабуюць затрымліваць наведвальнікаў. Так супрацоўнік крымінальнага вышуку Серыдзенка Віталь пытаўся затрымаць Пацкевіча Сяржука ды Валабуева Аляксея, якія неслі музычныя калёнкі.

Усе выходныя на бальконе грае беларуская музыка, разьвіваюцца нацыянальныя сьцягі. Мінакі часта крычаць галадоўшчыкам "Жыве Беларусь", сігналяць праяжджаючыя паблізу машыны. Госьці, якія бралі ўдзел у падзеях 19-25 сакавіка, заўважаюць, што становішча нагадвае намётвае мястэчка таго часу.

У нядзелю хлпцаў наведалі дзве вялікія дэлегацыі з Менску. Спачатку прыяжджалі сьпявачка Кася Камоцкая, праваабаронцы Алесь Бяляцкі ды Тацьцяна Рэвяка, вядомы рэжысер Хашчавацкі Юрась і карэспандэнты з Народнай Волі. Кася прасьпявала неклалькі песень, падаравала свае дыскі з аўтографамі. Моладзь у сваю чаргу падаравала сьпявачцы майку ад "Маладога Фронту".

Потым да моладзі завіталі Уладзімір Арлоў, вядомы бард Зьміцер Бартосік ды карэспандэнт з Камсамольскай праўды Глеб Лабадзенка.

- Паколькі ежу звычайную мы вам пранесьці не адважыліся, то прынесьлі ежу духоўную, - вітаў моладзь Уладзімір Арлоў, які кожнаму ўдзельніку галадоўкі падараваў свае кнігі.

- Вельмі прыемна было адчуць падтрымку такіх вялікіх дзеячаў беларускай кльтуры. Ня кожны дзень асабіста да цябе прыяжджаюць такія людзі, чытаюць свае творы, сьпяваюць песьні. Неяк нават няёмка сябе адчуваеш. Такая моцная ўвага з боку людзей, якія цябе зусім ня ведаюць. Ды яшчэ такіх значных асоб. Такая падтрымка дадае ўпэўненасьці, вельмі падымае настрой. Безумоўна, мы велімі ўдзячныя ўсім гэтым людзям, - кажуць удзельнікм галадоўкі.

















[5 чэрвеня 2006]
Прэс-служба салігорскага Маладога фронту