МАЛАДЫ ФРОНТ - ГЭТА НЯ ТОЛЬКІ ПАЛІТЫКА
|
Маладафрантоўцы Салігорску - Аляксей Валабуеў, Дзяніс Карноў і Карнова Марына прынялі ўдзел у зімнім сьлёце аўтастопшчыкаў "Беларуская Эльба", які праходзіў пад Оршай.
На гэтым сьлёце зьязджаюцца маладыя і ня вельмі людзі з розных краінаў: Расеі, Ўкраіны, Жмудзіі, Казахстана, абменьваюцца досьведам, сваімі ўраджаньнямі аб апошніх паездках, аб новых краінах і знаёмствах.
Распавядае Аляксей Валабуеў: "Самае цікавае, што спынам можна падарожнічаць практычна па ўсіх краінах. Дасьведчаныя стоперы бывалі ў такіх краінах як Індыя, Аўганістан, краіны Паўднёвай Амэрыкі інш. Пры гэтым, ты уласнымі вачыма можаш пераканацца, як жывуць людзі ў іншых краінах, якія праблемы там і чаго бракуе нам.
У нас досьведу міжнароднага спыну ня так шмат, але родную Беларусь мы праехалі уздоўж і поперак, і ёсць яшчэ вельмі шмат плянаў на гэты конт. У нас у краіне, насамрэч, вельмі шмат прыгожых і цікавых месцаў. У Беларусі вялікая колькасьць старадаўніх замкоў і храмаў з якімі можа азнаёміцца любы беларус без істотных матэрыяльных выдаткаў, што асабліва актуальна для нашай моладзі. Выклікае, вядома, вялікае засмучэньне стан гэтых гістарычных і культурных месцаў. На жаль, за апошні час нашы ўлады ўклалі значную колькасць сродкаў у лядовыя палацы, стадыёны, а на гістарычныя каштоўнасьці, развіваючыя ў чалавеку нацыянальны гонар і культуру, сродкаў не засталося. Спадзяемся, што са зменай кіраўніка ў нашай краіне і гэтаму аспэкту беларускага жыцьця будзе надавацца належная ўвага" - дадае Аляксей.
А для ўсіх жадаючых больш пазнаць аб аўтастопе можам парадзіць наступны бачын ў сеціве: sky.the.by
[1 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|