Саньнікаў — на волі!

Саньнікаў — на волі!

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саньнікаў вызвалены з калоніі, зараз ён у Віцебску адкуль у хуткім часе накіруецца ў Менск. Малады Фронт шчыра віншуе Андрэя Алегавіча з вызваленьнем!

У суботу вечарам жонка былога палітвязьня — Ірына Халіп пацвердзіла інфармацыю аб вызваленьні мужа.

Віншуем вас, спадар Андрэй, з вызваленьнем! Зычым вам моцнага надзейнага здароўя, нязломнай волі, пасьпяховай грамадзкай дзейнасьці на карысьць адраджэньня бацькаўшчыны! Спадзяемся, разам з вамі будаваць эўрапейскую беларускую, палітычна незалежную ад усіх суседзяў краіну!

З кандыдатаў на прэзыдэнта за кратамі засталіся толькі Мікалай Статкевіч. Таксама палітвязьнямі застаюцца маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч ды Эдуард Лобаў.

Інфармацыя абнаўляецца…

Падзяліцца:

Каментары

  1. Holla, Camrade! (Apr 15, 2012:15:27)Адказаць

    Ниажыдана. Наш Прэзидзент на волі! Вот и прышол канец крываваму рэжыму! Спасиба Яуропе, ана тру аплот дзимакрациских цэннасьцей, а записка а памилавинии тут стопудова не прычом