Саньнікава забіваюць у турме, Куляшоў — адпачывае ў Францыі

Саньнікава забіваюць у турме, Куляшоў — адпачывае ў Францыі

Малады Фронт выказвае словы падтрымкі і Салідарнасьці з Андрэем Саньнікавым і ягонай сям’ёй.

Андрэя Саньнікава прымусілі падпісаць прашэньне аб памілваньні яшчэ 20 лістапада. Палітык прайшоў праз катаваньні і невядома, што даводзіцца перажываць яму зараз.

Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў знаходзіцца ў Францыі, у той час, як экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава забіваюць у турме.

«Муж выглядае так, нібыта прайшоў 10 гадоў сталінскіх лагераў» — паведаміла сёньня жонка экс-кандыдата Ірына Халіп. Андрэй Саньнікаў паведамляе, што ягоная “адсідка” скончылася яшчэ ў верасьні — і з таго часу пачаліся катаваньні. У лістападзе палітыка шляхам пагрозаў у адрас ягонай жонкі й дзіцёнка прымусілі падпісаць памілаваньне на імя Лукашэнка.

«Гаворка ідзе аб выратаваньні жыцця, мяне могуць забіць у любы момант» — такую цыдулку, па словах Халіп, Саннікаў прыклаў да шкла пры развітаньні.

Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Саньнікаў быў зьбіты й затрыманы ў дзень выбарчага фарсу 19 сьнежня 2010 г. Саньнікаву прысудзілі 5 гадоў турмы — нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў.

Нагадаем, пасьля масавых арыштаў 19 сьнежня 2010 г. Міністр МУС Анатоль Куляшоў, як і іншыя халуі рэжыму, трапіў у сьпіс невыязных. Аднак па просьбе Інтэрпола амбасада Францыі выдала Куляшову візу абмежаванага тэрытарыяльнага й часовага дзеяньня.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Jan 26, 2012:04:05)Адказаць

    ” “Па словах Халіп”:
    — Прайшоў 10 гадоў сталінскіх лагераў

    сп. Халіп напэўна бачыла тысячы вязьняў ГУЛАГа які адседзелі там больш за 10 год, ага.

    • papa_Koli (Jan 26, 2012:11:33)Адказаць

      А вы,паважаны спадар,напэўна бачылі і сп.Саннікава зараз і вязняў ГУЛАГа тады?

      • Frontavec (Jan 28, 2012:04:51)Адказаць

        Не бачыў, таму і не кажу. У гэтым і была сутнасьць камэнтару Х_х

        Калі чытаеш артыкул цалкам у арыгінале, то пасьля часткі пра запісачкі можна між волі папярхнуцца тым, што ў дадзены момант ужываеш. Як можна несьці такое? І хто пасьля такіх артыкулаў будзе ў сур’ёз ставіцца як да сп. Халіп так і да ўсяго ёй сказнага. Усяго мусіць быць у меру, і падхарошваньня у тым ліку. Не трэба тут рабіць з мяне пачвару, якая атрымлівае асалоду ад пакутаў Саньнікава. Проста трэба казаць праўду, без прыхарошваньняў і ўтрыраваньня. А гэтыя казачкі з ужасьцікамі ў Хартыйскам стылі ўжо проста абрыдлі.
        І ні Хартыя’97, ні Халіп’97 зараз не будуць вапіць аб тым, што ён здраднік. Таму што тут рэч шла аб выратаваньні жыцьця, а тыя хто выходзіў на прыканцы лета былі слабымі людзьмі і здраднікамі.

  2. Игорь (Jan 30, 2012:10:19)Адказаць

    Интересное фото на тему появилось в сети.
    http://s018.radikal.ru/i521/1201/19/c05b94d4a431.jpg