Савецкія дысідэнты падтрымалі “Пагоню”

Савецкія дысідэнты падтрымалі “Пагоню”

7-8 лістапада актывісты Маладога Фронту наведалі беларускіх патрыётаў – Міколу Конана і Антона Фурса – якія за савецкім часам былі асуджаны на шматгадовыя тэрміны за любоў да беларускай мовы і сваёй Бацькаўшчыны.

Савецкія дысідэнты распавялі маладафронтаўцам пра сваю працу ў патрыятычных арганізацыях, пра перасьлед камуністычныга рэжыму і жыцьцё ў ГУЛАГу.

“Мы прагнулі вяртаньня беларускай мовы – і таму вырашылі яднацца і дзейнічаць”, – распавядае адзін з лідэраў СБП Антон Фурс, які ў 1947 годзе за гэтую прагу сваю быў асуджаны на 15 гадоў савецкіх лягероў.

Мікола Конан разам з акалічнасцямі няпростага жыцьцёвага шляху, паведаміў гісторыю Нарыльскага паўстаньня 1953, у якім самому давялося прыняць удзел.

Таксама Мікола Конан і Антон Фурс выказалі падтрымку тым беларускім патрыётам, якія сёньня вядуць барацьбу за адраджэньне беларускай мовы і вяртаньне сапраўдных сымбаляў Беларусі – герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сьцяга.

На думку маладафронтаўцаў, вельмі важна ў дзень гадавіны бальшавіцкага перавароту, прыцягнуць увагу грамадства да сапраўднага злачыннага аблічча камуністычнага рэжыму. Асабліва ў той час, калі ўлады зганяюць студэнтаў да помніку леніна ў Менску.

Падзяліцца:

Каментары