Сьцяг салідарнасьці з Каваленкам

Сьцяг салідарнасьці з Каваленкам

У Менску на вакзале маладафронтаўцы вывесілі нацыянальны сьцяг як сымбаль салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам.

Сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі. Судзіць яго будуць 21 лютага а 10:30 у Першамайскім райсудзе Віцебску.

На знак падтрымкі і салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам у Менску быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. Сяргей Каваленка з 19 сьнежня трымае галадоўку пратэсту супраць крымінальнага абвінавачаньня. Актывіста вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы ў цэнтры Віцебску.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Feb 16, 2012:13:26)Адказаць

    Фантастыка! Малайцы!