Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
ПАСЬЛЯ ПРАЦЫ НА ЛЕСАПАВАЛЕ СЕВЯРЫНЕЦ АГІТУЕ ЗА МІЛІНКЕВІЧA

Павал Севярынец, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі на лесапавале ў Полацкім раёне, мае пасьведчаньне даверанай асобы Мілінкевіча. І хаця адміністрацыя забараніла яму займацца перадвыбарчай агітацыяй, “палітхімік” пасьля працы разносіць па хатах агітацыйныя матэрыялы й наладжвае зь вяскоўцамі гутаркі на палітычныя тэмы.

(Севярынец: ) “Працую… Адчуваецца, што кантроль і ціск узмацняюцца. На гэтым тыдні падвысілася палітычная актыўнасьць людзей у Малым Сітне. Пасьля паходу ад дзьвярэй да дзьвярэй людзі вельмі й вельмі сур’ёзна настроіліся на перамены. Сярод тых, хто вызначыўся з выбарам, большасьць у Малым Сітне схілілася да Мілінкевіча. Лукашэнка адстае. Спадзяюся, што 19 сакавіка Малое Сітна зьдзівіць усю Беларусь”.

Паводле Севярынца, нават у лясной вёсцы, дзе ён адбывае пакараньне, назіраецца палітычнае напружаньне й прыкметнае хваляваньне ўладаў.

(Севярынец: ) “Адчуваецца нават тут, у глухой вёсцы на ўскрайку Беларусі, такое, ведаеце, дрыжэньне сыстэмы. Рэжым надта баіцца разгортваньня нацыянальнага руху падчас сёлетняй кампаніі, і са страху спрабуе нанесьці шэраг балючых удараў. Найперш — па моладзі.”

Абмежаваньнем волі Павал Севярынец быў пакараны летась за арганізацыю вулічных пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і рэфэрэндуму.

[14 сакавіка 2006]
Паводле Радыё Свабода