Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
ПАЎЛУ СЕВЯРЫНЦУ НЕ ДАЗВАЛЯЮЦЬ ВЫКОНВАЦЬ АБАВЯЗКІ ДАВЕРАНАЙ АСОБЫ МІЛІНКЕВІЧА

Начальнік папраўчай установы, дзе адбывае зьняволеньне Павал Севярынец, не дазволіў яму ўзяць адпачынак для выкананьня абавязкаў даверанай асобы кандыдата ў прэзыдэнты, што зьяўляецца парушэньнем артыкулу 76 Выбарчага кодэксу.

У чацьвер Павал атрымаў афіцыйны адказ начальніка папраўчай установы Дамуця Ігара Антонавіча з адмоваю у законным праве атрымаць адпачынак. Не гледзячы на гэта Павал распачаў абыход жыхароў навакольных вёсак з мэтаю данесьці да выбаршчыкаў аб'ектыўныя зьвесткі аб выбарчай кампаніі, распавесьці пра адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча й ягонай перадвыбарчай праграме.

[9 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога фронту