Севярынец. Першы дзень “хіміі” (фотарэпратаж)

Севярынец. Першы дзень “хіміі” (фотарэпратаж)

Асуджаны да трох гадоў “хіміі” сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец, які 11 жніўня прыбыў у вёску Купліна Пружанскага раёну для адбыцця пакарання, распавёў пра свой першы дзень знаходжання на “хіміі”.

“Спецкамендатура знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Пружанаў у былым вайсковым гарадку. Звычайная “хімія”. Людзі, як людзі. Беларусы. Рэжым больш строгі, чым у Малым Сітне. Пад’ём а 6-й гадзіне, адбой а 22-й. Філіялаў у спецкамендатуры няма, людзі працуюць у горадзе ці бліжэйшых вёсках: грузчыкамі, рознарабочымі”, — паведаміў ён.

Павал Севярынец таксама распавёў, што ў бліжэйшы час вырашыцца пытанне з яго працай. “Асноўную частку часу тых, хто не працуе, запрашаюць у актавую залю для прагляду тэлевізару. Я планую напісаць заяву на наведванне царквы штонядзелю ў Пружанах. Мабільная сувязь працуе з перабоямі, пішу лісты палітвязням”, — адзначыў сустаршыня БХД.

http://bchd.info

Падзяліцца:

Каментары