Што робіць з чалавекам служба ў дзяржаўных органах

Што робіць з чалавекам служба ў дзяржаўных органах

Ёсць такія словы ў адной папулярнай калісьці песне: “Якім ты быў, такім застаўся”. Дзяржаўная служба павінна людзей развіваць інтэлектуальна, маральна акультурваць, чалавек павінен расці як асоба. Ну гэта ў звычайнай дзяржаве звычайныя людзі. А ў нас звычайнага мала. У прыватнасці рост кіраўнікоў адбываецца толькі ўшыркі,  адначасова  прагрэсуе маральная і разумовая дэградацыя. Новы конкурс, на тэму каго ж больш за ўсё змяніла дзяржаўная служба чакае вас сёння.

Восьмае і сёмае месца дзеляць два калегі, старшыні нашых судоў, Сукала (мал. злева), той у каго тры падбародка і Каменкоў (мал. справа), гэта той у каго два падбародка. Нялёгкая служба, бясконцыя ўгоды з сумленнем і здзекаванні над народам нашым ляжаць цяжкім цяжарам на іх нервовай сістэме, адгэтуль і падвышаны апетыт. Асабліва шануюць чалавечае мяса, ды і не мудрагеліста, свініну то яны, напэўна, атрымліваюць не па 70 000 за кілаграм, а чалавечына, усё ж, як-ніяк, дэлікатэс.

ШОСтае месца заняў чалавек-цэгла. Вы пагледзіце, якую роўную прастакутную пысу выгадаваў на дзяржаўнай службе Зайцаў (мал. злева). Сапраўдны паралелепіпед. Затое як працуе, адна класіка, выкраданні дзяцей з садкоў, узяцце ў закладнікі жонак, падрывы, фальсіфікаваныя справы, ліпавыя абвінавачваныя, прыгажосць…

Пятае месца займае вось гэтае свінчо (мал. справа). Служба на ніве фашызму вельмі моцна яго падкасіла. Пакутуе хранічнымі праваламі памяці, у прыватнасці прававой амнезіяй, часта забывае апранацца, прапагандуе службовы нудызм. Яму падабаецца пасвіць бычыны статак прама на гарадскіх вуліцах. Увогуле, цяжкі выпадак. Добрая гаспадыня хворага кабана б усыпіла, каб не мучыўся.

Чацвёртае месца ўпэўнена заняў спадар Мясніковіч. Не так даўно ён быў навукоўцам і выглядаў вось так (мал. злева), а зараз набраў вагі, узлаваўся, аскацініўся (мал. справа). Нахмурыўся, стаў ненавідзець свой народ, наогул актыўна пераймае замашкі свайго гаспадара, у якога сядзіць на кароткім ланцугу. Чатыры падбародка, гэта ж, колькі людзей трэба аб’есці, колькі замарыць голадам, каб твар стаў такіх памераў?

Такім чынам пераходзім да прызавой тройкі, тры рускіх волата (мал. знізу) кажуць яны пра сябе.

 

Але больш падобна на мал. злева (два брата “акрабата”) і мал. справа (сыночак і татачка).

 

Лідар гэтай троіцы ў 1994 выглядаў вось так (мал. злева вышэй), яшчэ ў сакавіку ён выглядаў так (мал. справа).

 

Ці то ўзлаваўся, ці то страціў надзею, толі стаў жэрці як уся яго зграя. Цяпер выглядае вось так (мал. 8c і 8d).

Шчокі абвіслі, сінякі пад вачамі і ўсё на народ лаецца, маўляў, увесь народ аб’яднаўся супраць яго, шкоднічае, развалілі эканоміку. Пятай калонай усю краіну заве, зусім з глузду з’ехаў чорт вусаты.

Другое месца ў нашым хіт-парадзе займае старэйшы сын — Віктар Лукашэнка. Як на дзяржаўнай службе можна было выгадаваць з гэтага сімпатычнага хлопчыка (мал. злева) гэтага пухлашчокага бясформавага таўстуна (мал. справа) розумам не дастаць. Чым жа іх кормяць? Няўжо законы свінагадоўлі ўжываюць у вытворчасці чыноўнікаў?

Ну і першае месца. Сапраўдны чэмпіён, лідар нашага спісу і адзін з ценявых лідараў зборнай краіны па сумо, Дзіма Лукашэнка (мал. злева). Якія памеры, якія габарыты, абрабаваў не адно міністэрства відаць. Такім сланом можна некалькі вёсак прахарчаваць. Кажуць, што з гадамі стаў зусім тупым, некаторыя, вядома зласліўцы, кажуць, што разумова адстаў, як і малодшанькі — Коленька.

А калісьці ўся сёмуха выглядала вось так (мал. справа). Няма таго, што раней было. Народ абрабаваны, аб’едзены, а ім хоць бы цвік, ірвуць і рвуць ад нас кавалкі мяса. Гэтыя з’ядуць усё, нават ліверам не пагрэбуюць.


А сам Лукашэнка раней выглядаў зусім не як чорт вусаты.

БГ Ваза

Падзяліцца:

Каментары