Сяргей Каваленка: Дзякуй “Маладому Фронту” за падтрымку і акцыі!”

Сяргей Каваленка: Дзякуй “Маладому Фронту” за падтрымку і акцыі!”

Як паведамляе Алёна Каваленка ў сваім блогу ейны муж, палітвязень, каторы ўжо безліч дзён трымае галадоўку пратэсту, выказаў сваю падзяку маладафронтаўцам ў лісце да яе.

Падзяку “Маладому Фронту” і  сябрам арганізацыі за падтрымку  і салідарнасць з галадоўнікам і мужным чалавекам. А таксама папрасіў працягнуць акцыі з нацыяльнымі сцягамі.

Маладафронтаўцы дзесяткі разоў вывешвалі сцягі ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам, імкнуліся быць салідарнымі з ягонымі роднымі і блізкімі, рознымі шляхамі дамагаліся ягонага вызвалення як  праз цкаванне дзяржаўных установаў патрабаваннямі аб вызваленні, так і праз вулічныя акцыі салідарнасці і распаўсюдзе інфармацыі пра палітвязня.

Мы ведаем, што сэрца Сяргея спакойна, калі наб Беларусьсю лунае Бел-Чырвона-Белы Сцяг! Дык давайце ж падтрымліваць яго найдалей! Больш натхнім ягонае сэрца, каб яно хацела жыць і біцца дзеля гэтай краіны!

Некаторыя цытаты з ліста Сяргея: “Я не магу зламацца пад націскам несправядлівасці, тады я знікну, як асоба. Гэта для мяне больш важнае, чым жыццё фізічнае. Я не магу жыць без сваёй сям’і і жонкі, і пакінуць дзяцей без выхавання і дагляду. Лічу вельмі несправядлівымі тыя пакаранні і ўмовы, што мне выставілі. У сувязі з чым мне не далі займаццавыхаваннем дзяцей і сваёй працай.
Я не магу перад людзьмі адмовіцца ад свайго слова і даваць пасылы слабасці і жаха!
Маё пасланне нашай беларуска-ліцьвінскай нацыі і народу — смелым і моцным шлях да свабоды!”

Пры гэтым мы выказваем сваю вялікую падзяку усім маладафронтаўцам у розных гарадох Беларусі, каторыя працягваюць справу Сяргея Каваленкі і дасылаюць нам фота лунаючых сцягоў  з розных кутоў краіны!

А родным і блізкім Сергея жадаем Божай Ласкі, Мудрасці, цярпення ды моцы. Выпрабаванні звыш сілаў не даюцца! Вы — моцныя людзі і робіце мацней нашу Беларусь!

Верым! Можам! Пераможам!

Падзяліцца:

Каментары