Сяргей Каваленка на волі

Сяргей Каваленка на волі

  Вязня выпусцілі з магілёўскай калоніі 26 верасня каля 20:00 і пасадзілі на цягнік да Віцебска. А на вакзале ў родным горадзе яго сустрэлі жонка, сын і сваякі.

Больш за год зняволення Сяргей Каваленка адбыў за парушэнне ўмоваў “хатняй хіміі”. У чэрвені актывіст КХП-БНФ напісаў прашэнне аб памілаванні, якое задаволіў Аляксандр Лукашэнка.

Па звестках Сяргея Каваленкі, 26 верасня на волі мусіць апынуцца і Павел Сырамалотаў, асуджаны па “справе анархістаў”. Павел быў арыштаваны ў студзені 2011 года за спробу падпаліць бабруйскі КДБ, а ў ліпені таксама напісаў прашэнне аб памілаванні.

 

euroradio.fm

Падзяліцца:

Каментары

  1. Вадзім (Sep 27, 2012:16:35)Адказаць

    Сяргей! Віньшую Вас з выхадам на волю! Жадаю Вам, як і ўсім жыхарам нашае Краіны, здабыць сапраўдную Свабоду!