Севярынец: Беларускае праваслаўе нельга аддаваць чарнасоценцам

Севярынец: Беларускае праваслаўе нельга аддаваць чарнасоценцам

У сённяшняй Беларускай Праваслаўнай Царкве ёсць два лагеры. «Адзін – звязаны з “расейскім светам”, схільны да адміністрацыйных метадаў, ксенафобіі, часам да шавінізму. І другая частка  – светлая, ахіленая той бел-чырвона-белай стужкай», — мяркуе сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец.

“Беларускае праваслаўе нельга аддаваць Маскве і чарнасоценцам! Бо разам аддадзім Ефрасінню Полацкую, Канстанціна Астрожскага, Кірылу Тураўскага”, — адзначыў ён  у інтэрв’ю Радыё Рацыя.

Пры гэтым палітык лічыць пагрозу з боку “рускага свету” надзвычай сур’ёзнай. “У любы момант звычайныя гопнікі з раёна альбо маладзёны, што ходзяць у трэнажорныя залі, дый нават тыя, што сядзяць каля камп’ютара, могуць ператварыцца ў сапраўдных “зомбі”. Іх мы ўжо ўбачылі і ў Крыме, і ў Данецку, і ў “Ісламскай дзяржаве”. Перавярнуць, паводле сучасных псіха-тэхналогій, свядомасць, асабліва ва ўзросце сталення, цалкам магчыма. Таму ёсць і маладыя беларусы, што спавядаюць ідэалогію нянавісці да Захаду, габрэяў, беларускага Адраджэння, іншаверцаў. І гэта ёсць праявы “чарнасоценства””, — мяркуе ён.

“Прынцыпова важна, што вядзе памянёных “адмыслоўцаў” не “любоў да Расеі”, ідэй, што нясуць расейская класічная літаратура ці музыка – а самасцвярджэнне сябе шляхам прыніжэння іншых, пры чым радыкальнага, што не спыніцца перад узброеным знішчэннем “ворага”! Гэта тое жахлівае, што натхняла Гітлера, а сёння многіх “добраахвотнікаў”, што едуць на Данбас і вяртаюцца часам у цынкавых трунах. Беларусам чужая вайна не на іх тэрыторыі і чарговы генацыд супраць сабе – непатрэбныя!” – заявіў сустаршыня БХД.

Крыніца

Падзяліцца:

Каментары