Севярынец перамог Хведарука

Севярынец перамог Хведарука

У нашай суполцы ў Вконтакте мы часта задаем розныя пытаньні карыстальнікам. З апошніх, вартым увазе падаецца спроба высьветліць, хто з былых лідараў арганізацыі карыстаецца найбольшым аўтарытэтам. Дарэчы, лідараў, якіх сёньня можна назваць “былымі” больш за два:)

Дык вось, карыстальнікі галасавалі і мы атрымалі наступныя вынікі.

МАЛАДЫ ФРОНТ - Google Chrome

 

Чакана, што на першым месцы з вялікім адрывам апынуўся заснавальнік арганізацыі, легендарны Павал Севярынец, пачэснае другое месца адыйшло Зьмітру Хведаруку. Разьмеркаваньне галасоў паміж астатнімі прэтэндэнтамі ня моцна розьніцца, можам лічыць што Артур Фінькевіч, Аляксей Шэйн, Яўген Скочка і іншыя занялі трэцяе месца.

 

Варта адзначыць, што сярод тых, хто прагаласаваў былі заўважаны Зьміцер Панкавец (намесьнік рэдактара газэты “Наша Ніва”), мастак Яўген Шадко,  моладзевы лідар Алег Корбан, грамадзкі актывіст Зьміцер Шыманскі, мноства былых і дзейсных актывістаў арганізацыі.

Сачыце за нашай групай:)

Падзяліцца:

Каментары