Сілаамская вежа

Сілаамская вежа

Падзенне расейскага самалёта ў Егіпце яскрава прадэманстравала тое становішча, у якое Пуцін загнаў Расею і ўсе тыя здабыткі, якіх дамогся ненажэрны “рускі сьвет” за апошнія пару год. А здабыткі сумныя.

Расейскі самалёт зьнік з радараў а 7 ранку 31 кастрычніка, а 18 жа гадзіне выходнага дня ля расейскай амбасады ў Менску фотажурналісты налічылі сем пар гваздзікоў. Ці трэба нам яшчэ тлумачыць што-небудзь пра мітычную “саюзную дзяржаву”, пра незразумелую “еднасьць брацкіх народаў”?

Ну добра, зашуганае “расейскім сьветам” грамадзтва, а дзе тысячы адэптаў гэта самага сьвету? Дзе тыя прарасейскія фармаваньні, якія з аўтаматамі бегаюць па лясах і рыхтуюцца да вайны; дзе тыя ідэолагі, якія з кожнага слупа крычаць пра духовы ўздым Расеі; дзе тыя пісарчукі, якія выдаюць стосамі каменты ў “аднакласьніках” і “кантактах”? Дзе яны ўсе? Ці на двухмільённы Менск такіх набралося толькі сем чалавек? Ці можам толькі з аўтаматамі бегаць і пену ізрыгаць у сацсетках ды  ў каментах?

Сем пар гваздзікоў у сталіцы “самай прарасейскай” рэспублікі былога сэсэсэра – гэта прысуд Пуцінскай Расеі.

Іншы гаворыць: пакінем успаміны пра акрываўлены расейцамі Данбас і іншыя злачынствы Масквы, шчыра паспачуваем загінулым. Мы, канешне, спачуваем, але што мяняецца? Бо асабіста я мяркую, што мяняцца нешта павінна. Перадусім, расейцы павінны задумацца пра тое, да чаго яны давялі “брацкія народы”, што нават пад час такіх трагедый ля расейскіх амбасадаў ляжыць па пару кветак? Каб у Беларусі і ва Ўкраіне былі тысячы і тысячы жадаючых шчыра спачуваць і несьці кветкі ў такіх выпадках, Расея павінна пакаяцца і праз пакаяньне памяняцца.

Мела месца падобная падзея ў гісторыі. У часы пропаведзі Ісуса Хрыста ў Ерасаліме ўпала Сілаамская вежа і прыдушыла васямнаццаць чалавек. Хрыстос, гаворачы аб гэтай трагедыі, сказаў наступным чынам:

“ Альбо, ці думаеце, што тыя васямнаццаць чалавек, на якіх упала вежа Сілаамская і забіла іх, былі вінаватыя больш за ўсіх, хто жыве ў Ерусаліме? Не, кажу вам; але калі не пакаецеся, усе гэтак сама загінеце” (Эвангельле паводле Лукаша 13:4,5)

Я мяркую, нехта і тады мог казаць: ніякага спачуваньня, адкінем усё ў бок і аплачам ахвяры! Але чаму Хрыстос не пра аплакваньне гаворыць у гэтым выпадку, а пра пакаяньне? Што, Бог ня мог плакаць? Мог, мы чытаем пра гэта ў іншым месцы, калі Ісус аплакваў сьмерць свайго сябра Лазара.

“Ісус, калі ўбачыў яе, што плача, і Юдэяў, якія прыйшлі зь ёю і плачуць, Сам засмуціўся духам і ўзрушыўся”… (Эвангельле паводле Яна 11:33).

У выпадку ж з ахвярамі Сілаамскай вежы Хрыстос акцэнтуе ўвагу не на смутку, а заклікае адумацца і пакаяцца ўвесь народ, каб Ізраіль не загінуў гэтак жа, як і васямнаццаць ахвяраў пад камянямі. Як мы ведаем з далейшай гісторыі, Ізраіль не пакаяўся і праз трыццаць тры гады пасьля укрыжаваньня Хрыста Ерусалім быў зруйнаваны і Юдэя акупавана. Можна быць пэўным, што большасьць людзей, якія чулі той заклік Хрыста да пакаяньня, на ўласныя вочы пабачылі вайну і сьмерць, што прыйшлі ў іх дом.

224 чалавекі, якія загінулі ва ўпаўшым расейскім самалёце, яны што, былі больш грэшныя за іншых расейцаў? Мяркую, што не, не былі больш грэшнымі. Але гэтая трагедыя і амаль пустыя расейскія амбасады па сьвеце, ці гэта не заклік Хрыста пасьля падзеньня Сілаамскай вежы: “Калі не пакаецеся, усе гэтак сама загінеце”?

Зміцер Дашкевіч, спецыяльна для charter97.org

Падзяліцца:

Каментары

  1. Anatol Starkou (Nov 08, 2015:18:24)Адказаць

    БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ ФАШЫЗМ

    Дзеткі,

    Аснова бел-чырвона-белай ідэалогіі па вушы ў фашызме – ў чалавеканянавісьці, то бок у нашым беларускім ультранацыяналістычным выпадку – ў нянавісьці да русскага чалавека і Расеі.
    Нічога іншага ў бел-чырвона-белай ідэалогіі няма, бо інакш яна не прайграла б камуністам так званы адраджэнскі перыяд 1988-89-1994 і крыху пазней у фінале 1995-1996, і 1999.

    Калі ласка, разуйце вочы і пачніце жыць свабоднымі вольнымі ад гэтай бел-чырвона-белай заразы беларусамі і беларускамі. Пачніце ствараць дэмакратычную дзяржаву Беларусь, а не стойце папярок шляху яе стваральнікаў. Не марнуйце дарэмна час свайго жыцця.

    Паглядзіце вышэй НА СУТНАСЦЬ артыкула Зміцера Дашкевіча – гэта фашызм, аб якім я сказаў у пачатку.

    Другое, што вы пры жаданні можаце ўбачыць – фашысцкі бел-чырвона-белы бізнес.

    То бок Зміцер, як і шмат падобных яму пісарчукоў на Хартыі97 ці іншых нашых замежных ці тутэйшых бел-чырвона-белых СМІ, пад сцягам барацьбы чагосьці за штосьці насамрэч спакойна робіць грошы на ідэалогіі таго самага бел-чырвона-белага фашызму.

    І падобная справа бел-чырвона-белых змагароў доўжыцца ўжо шмат дзесяцігоддзяў у нашым беларускім свеце. І гэта звычайны, звычайны, звычайны обыкновенный фашызм або бел-чырвона-белы бізнес – спосаб рабіць і зарабляць грошы на нянавісьці да сябепадобнага чалавека – рускага чалавека.

    Бел-чырвона-белы фашызм стаў звычайным бізнесам для часткі нашых бел-чырвона-белых беларускіх людзей даўно, – мо раней за 1941-44 гады, раней за “адраджэнне”…

    Цытата з артыкула Зміцера Дашкевіча:
    “Ісус, калі ўбачыў яе, што плача, і Юдэяў, якія прыйшлі зь ёю і плачуць, Сам засмуціўся духам і ўзрушыўся”… (Эвангельле паводле Яна 11:33).”

    Яе – гэта БЕЛАРУСЬ? Якую? Бел-чырвона-белую фашысцкую, ў якой бел-чырвона-белыя фашысты ненавідзяць сваіх рускіх суграмадзян?
    Гэта ТАКУЮ Беларусь бачыце вы, младафронтаўцы, і спрабуеце падаць яе беларусам і беларускам, усяму беларускаму народу на блюдечке с бел-чырвона-белай фашысцкай каёмочкой, дый яшчэ ўзгадваючы імя Госпада нашага всуе?!

    Беларускі народ ніколі не падтрымае бел-чырвона-белы фашызм.

    Дзеткі, разуйце вочы.

    • Завітушка Батон (Nov 10, 2015:01:28)Адказаць

      Расплюшчыце вочы! Мы супраць маскалёў і ляхаў, але ў ніякім разе не супраць расіянаў ці палякаў.
      Тым болей, у артыкуле ні слова супраць расіянаў унутры РБ, скуль такія наезды вы ўзялі?)

  2. Завітушка Батон (Nov 09, 2015:21:12)Адказаць

    Анатоль, пішыце часцей і болей! Пасьмяяліся, дзякуй! 🙂

    N.B. мы перанакананыя антыфашысты і антыкамуністы. Нашая мэта – супрацьстаяць таталітарнай ідэялёгіі ва ўсіх яе праявах. Так склалася, што зараз асноўную небясьпеку (у тым ліку для РБ) распаўсюду такое ідэялёгіі нясе Расея. Мы ня супраць рускага чалавека. Нам не падабаюцца толькі імпэрскія амбіцыі кіраўніцтва РФ і ейная палітыка, што прыводзіць да чалавечых ахвяраў. Адпаведна, заклікаем іх пакаяцца.

  3. Anatol Starkou (Nov 10, 2015:00:07)Адказаць

    Вы, Завітушка Батон, за ўсіх смяяліся, калі за ўсіх адказваеця?

    Пішу таму, што тэма мяне закранула. Пішу не толькі тут.
    Колькасць слоў – мая справа і не важка колькі іх. Сэнс сказу – важка.

    Жадаеце яшчэ пасмяяцца? Тады пачытайце на гэтую ж тэму нянавісьці да русскага чалавека і Расеі вядомы артыкул пачатку 1994 года о русском империализме и его опасности, пасля публікацыі якога ці як вынік публікацыі якога маем 21 год уладу нязменнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, і лютаючага без малага 20 год паміж Варшавай і Нью Ёркам аўтара таго сьмешнага “палітыканскага раману”, напісанага за пяць месяцаў да вырашальных выбараў-1994, які (“раман”) перакрэсліў усе намаганні ўсіх папярэдніх адраджэнню змагароў за беларускасць і справу адраджэнцаў таксама перакрэсліў. Ха-ха-ха. Сьмешна, праўда?

    Дык вы дзяля таго каб пасмяшыць люд беларускі стварылі Малады фронт? Калі ТАК – смейцеся.

    А калі адрагочыце – вы ж маладыя – вам яшчэ рагатаць ды рагатаць – гэта мне трэ берагчы кожную хвіліну, нават калі пішу нешта вам у адказ. Дык вось калі насмяецеся ўдосталь, то параўнайце той смешны артыкул 1994 года – слова ў слова параўнайце – з дадзеным смешным артыкулам Зміцера Дашкевіча, на які я напісаў той першы камент БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ ФАШЫЗМ.

    Дарэчы, некалі нарадзілася ў мяне формула лукашызму. Дзе і калі надрукаваў яе ўпершыню забыўся. Здаецца на форуме Тэлеграф.BY сто лят таму – не памятаю.
    Вось яна: ЛУКАШИЗМ – это политика лжи, беззакония и белорусоненавистничества.
    Зразумела я пісаў яе, думаючы аб дзеяннях улады Лукашэнкі.
    Формула была напісана па расейску таму, што я не мог перакласці слова белорусоненавистничества на мову, якое ў сваю чаргу нарадзілася ў мяне пасля пошукаў па расейску сэнсу слова фашызм. Вось адзін з іх: фашизм – это человеконенавистничество. І таму я нарадзіў з гэтага слова сваё слова белорусоненавистничества – то бок нянавісць да беларусаў.

    Вось такі атрымаўся ў мяне лукашызм шмат год назад.

    Але прайшоў час і я заўважыў, што гэтая формула цалкам паглынае нашыя беларускія адносіны паміж намі ж простымі беларусамі і ўвогуле ўсімі беларусамі (дзе б мы не жылі – на Беларусі ці ў замежжы) падчас праўлення Лукашэнкі – паміж апазіцыйнымі ўладзе беларусамі ў тым ліку.

    І вось якое яшчэ адкрыццё я нядаўна зрабіў, калі па іншаму глянуў на сваю даўнюю формулу лукашызму, а менавіта: ЛУКАШЫЗМ – ГЭТА МЫ, БЕЛАРУСЫ.

    Вы ўсё яшчэ смяецеся? Смейцеся. Вам яшчэ доўга смяяцца і вешаць мне лапшу на вушы, што, маўляў, вы “ня супраць рускага чалавека”, а вам проста “не падабаюцца толькі імпэрскія амбіцыі кіраўніцтва РФ і ейная палітыка”.
    А артыкул о русском империализме и его опасности вам падабаецца? Тады і існы 21 года лукашызм на нашае зямлі павінен падабацца, бо менавіта яго, а не дэмакратыю прывёў той артыкул-1994 о русском империализме и его опасности, напісаны па расейску, які прывёў лукашызм.

    А вы якую заразу на нашую зямлі хочаце прывесці да кучы існаму 21 год лукашызму, публікуючы вось такія артыкулы кшталту “Сілаамская вежа” Зміцера Дашкевіча? Якога дзярма яшчэ не хапала на нашае зямлі? Бо фашызм быў (1941-44) і ёсць сёння – гэта нянавісць да беларусаў, аб чым я ўжо сказаў, ды да беларускіх грамадзян, частка якіх ёсць беларускія рускія, якія жывуць некалькі стагоддзяў з намі беларусамі.

    Вы толькі падумайце, каб тут у Штатах пачалі такое супраць якой небудзь нацыі, то капец падкраўся б к гэтым СОЕДИНЕННЫМ Штатам Амерыкі. А мо вы ўжо маеця сілы пайсці на ВЫ супраць Крамля, супраць Расеі, супраць хаця б яе танкаў АРМАТА ды калібраў Балт Флота РФ, тамуі распускаеця пальцы веерам?

    А ці не вы тут на кожнай старонцы пісали і пішаце пра беларускіх хлопцаў, якія паехалі ваяваць ў Данецкія сцепі? З кім ваяваць? З лукашызмам? Што яны там згубілі вашыя нашы хлопцы?
    Адкажу сам: нянавісць сваю да рускага чалавека яны там згубілі, дзякуючы згаданай вышэй публікацыі ад 1994 года. Вось што яны там згубілі пасля чытання падобных публікацый кшталту артыкула Зміцера Дашкевіча.

    Разуй вочы, Малады фронт: беларускі народ ніколі не падтрымае бел-чырвона-белы фашызм, і цябе, калі ты будзеш яго прапаведваць. Бо запэцкацца нянавісцю да бліжняга сваяго лёгка, а ачысціцца ад граха фашызму немагчыма.

  4. Anatol Starkou (Nov 10, 2015:23:46)Адказаць

    Адрэдагаваў папярэдні камент і прашу надрукаваць.

    БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ ФАШЫЗМ – 2

    На маю першую публікацыю БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ ФАШЫЗМ на сайце Маладога фронта адказаў нехта Завітушка Батон (Ліст 09, 2015:21:12):
    .
    “Анатоль, пішыце часцей і болей! Пасьмяяліся, дзякуй!
    N.B. мы перанакананыя антыфашысты і антыкамуністы. Нашая мэта — супрацьстаяць таталітарнай ідэялёгіі ва ўсіх яе праявах. Так склалася, што зараз асноўную небясьпеку (у тым ліку для РБ) распаўсюду такое ідэялёгіі нясе Расея. Мы ня супраць рускага чалавека. Нам не падабаюцца толькі імпэрскія амбіцыі кіраўніцтва РФ і ейная палітыка, што прыводзіць да чалавечых ахвяраў. Адпаведна, заклікаем іх пакаяцца.”
    .
    Вось мой крыху адрэдагаваны адказ з сайту МФ:
    .
    Вы, Завітушка Батон, за ўсіх смяяліся, калі за ўсіх адказваеце?
    .
    Пішу таму, што тэма мяне закранула. Пішу не толькі тут.
    Колькасць слоў — мая справа і не важка колькі іх. Сэнс сказу — важка.
    .
    Жадаеце яшчэ пасмяяцца? Тады пачытайце на гэтую ж тэму нянавісьці да русскага чалавека і Расеі вядомы “артыкул-рагатун” пачатку 1994 года, пасля публікацыі якога (ці як вынік публікацыі якога) маем ужо 21 год уладу нязменнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, і векапомнага аўтара-“рагатуна”, які лётае без малага 20 год паміж Варшавай і Нью Ёркам, з-за напісанага ім у маладыя гады за пяць месяцаў да вырашальных выбараў-1994 сьмешнага “палітыканскага артыкула” о русском империализме и его опасности.
    Дарэчы, той антырускі і антырасейскі артыкул перакрэсліў усе намаганні ўсіх папярэдніх адраджэнню змагароў за беларускасць і справу адраджэнцаў таксама.
    .
    Ха-ха-ха. Сьмешна, праўда?
    .
    Дык вы дзяля таго, каб пасмяшыць люд беларускі, стварылі Малады фронт?
    Калі ТАК — смейцеся і смяшыце.
    .
    Вы ж маладыя — вам яшчэ рагатаць ды рагатаць. Гэта мне трэ берагчы кожную хвіліну, нават калі пішу нешта вам у адказ. Дык вось, калі скончыце сьмяяцца, то параўнайце той жартаўлівы “артыкул-рагатун” 1994 года — слова ў слова параўнайце! — з дадзеным смешным артыкулам Зміцера Дашкевіча, на які я напісаў той сьмешны каментар БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ ФАШЫЗМ.
    .
    Дарэчы, некалі нарадзілася ў мяне формула лукашызму. (Дзе і калі надрукаваў яе ўпершыню забыўся. Здаецца на форуме Тэлеграф.BY сто лят таму — дакладна не памятаю.) Вось яна: ЛУКАШИЗМ — это политика лжи, беззакония и белорусоненавистничества.
    Зразумела, што ствараў яе, думаючы аб пачатковых дзеяннях улады Лукашэнкі.
    Формула была напісана па расейску, таму што не мог перакласці слова белорусоненавистничество на беларускую мову, якое ў сваю чаргу нарадзілася пасля пошукаў сэнсу слова фашызм на рускай мове. Вось адзін з іх: фашизм — это человеконенавистничество. І таму зрабіў з гэтага слова сваё слова белорусоненавистничество — то бок нянавісць да беларусаў.
    .
    Вось такі атрымаўся ў мяне лукашызм шмат год таму.
    .
    Але прайшоў час і я ўбачыў, што гэтая формула цалкам паглынае нашыя беларускія адносіны між простымі беларусамі, апазіцыйнымі ўладзе беларусамі ў тым ліку, ці ўвогуле паміж усімі беларусамі, дзе б мы не жылі падчас праўлення Аляксандра Лукашэнкі — на Беларусі ці ў замежжы.
    .
    І яшчэ адно адкрыццё нядаўна заўважыў, калі па іншаму глянуў на сваю даўнюю формулу лукашызму: ЛУКАШЫЗМ — ГЭТА МЫ, БЕЛАРУСЫ.
    .
    Вы ўсё яшчэ смяецеся? Смейцеся. Вам яшчэ доўга смяяцца і вешаць мне лапшу на вушы, што, маўляў, вы “ня супраць рускага чалавека”, а вам проста “не падабаюцца толькі імпэрскія амбіцыі кіраўніцтва РФ і ейная палітыка”.
    .
    А ці не вы нядаўна падчас Дня Волі-2015 скакалі ў Мінску і крычалі: “Хто не скача, той маскаль”, што спрыяла абранню Лукашэнкі на выбарах-2015, бо ў нас амаль 10% беларускіх рускіх выбаршчыкаў?
    .
    А згаданы артыкул-1994 о русском империализме и его опасности вам падабаецца?
    Тады і існы лукашызм на Беларусі павінен падабацца, бо менавіта яго, а не дэмакратыю прывёў аўтар “імперыялізму” скакун-адраджэнец.
    А вы якую заразу на нашую зямлю хочаце прывесці да кучы існаму 21 год лукашызму, публікуючы вось такія артыкулы кшталту “Сілаамскай вежы” Зміцера Дашкевіча? Якога дзярма яшчэ не хапала на нашае зямлі?
    Фашызм быў (1941-44г.г.) і ёсць сёння — гэта нянавісць да беларусаў, аб чым я ўжо сказаў, дый яшчэ выяўляецца, чытаючы “Сілаамскую вежу”, мы маем нянавісць да беларускіх рускіх, якія жывуць некалькі стагоддзяў з намі беларусамі.
    .
    Вы толькі падумайце: калі б тут у Штатах пачалі такое ж пісаць супраць якой небудзь тутэйшай нацыі, то капец падкраўся б гэтым СОЕДИНЕННЫМ Штатам Амерыкі неўзабаве, якім амаль столькі ж год, колькі мы жывем разам з рускімі на Беларусі.
    .
    А мо вы ўжо маеце сілы пайсці на ВЫ супраць Крамля, супраць Расеі, супраць хаця б яе танкаў Т-14 «Армата» ды калібраў БалтФлота РФ, і таму распускаеце пальцы веерам?
    .
    А ці не вы тут на кожнай старонцы пісали і пішаце пра беларускіх хлопцаў, якія паехалі ваяваць ў Данецкія стэпы? З кім ваяваць? З лукашызмам?
    .
    Што яны там згубілі вашыя нашы хлопцы?
    Нянавісць сваю да рускага чалавека яны там згубілі, дзякуючы згаданай вышэй публікацыі ад 1994 года, і тое ж самае згубілі тамака ж пасля чытання падобных артыкулаў кшталту артыкула Зміцера Дашкевіча.
    .
    Разуй вочы, Малады фронт: беларускі народ ніколі не падтрымае бел-чырвона-белы фашызм, і цябе, калі ты будзеш яго прапаведваць. Бо запэцкацца нянавісцю да бліжняга свайго лёгка, а ачысціцца ад граха фашызму немагчыма.