Сілавікі перашкаджаюць прапагандзе ЗОЖ!!!(фотафакт)

Сілавікі перашкаджаюць прапагандзе ЗОЖ!!!(фотафакт)

Сябры гомельскага Маладога фронту разам з сябрамі кааліцыі Наша Альтэрнатыва 8 сакавіка праводзілі трэцці дзень акцыі за цвярозы лад жыцця. Трохдзённую акцыю актывісты ладзілі ў фармаце “Хопіць піць- трэба жыць!”.

Мінулыя два дні актывісты ляпілі налепкі з прапагандай цвярозасці і раздавалі ўлёткі з заклікам не піць на святах, у тым ліку 8 сакавіка.

Трэцці акцыі было вырашана праводзіць каля ўваходу ў цэнтральны універмаг “Гомель”. Як паведамляе адзін з удзельнікаў акцыі маладафронтавец Андрусь Цянюта супрацоўнікі АМАПу сумесна з людзьмі ў цывільным перашкодзілі правядзенню акцыі.

 

– Як і былопазначана намі ў інтэрнэце, мы праводзілі акцыю каля уваходу ва ўнівермаг. Калі ўсе падыйшлі мы пачалі раздаваць улёткі. Амаль, што адразу да нас падыйшлі людзі ў цывільным і пачалі перашкаджаць нам здымаць мерапрыемства. Праз некалькі хвілін да людзей у цывільным далучыліся супрацоўнікі АМАПу. Супрацоўнікі, як і людзі ў цывільным не прадставіліся, бэджаў на ніх так сама не было. Яны нічога не казалі, паводзілі сябе брутальна, хацелі забраць у нас здымач. Потым адзін з людзей у цывільным піхнуў маленькую Алесю, дачку Кастуся Жукоўскага. Пасля таго, як мы выклікалі міліцыю людзі ў цывільным зніклі. Я ўпэўнены, што гэта былі супрацоўнікі спецслужб, бо яны пазналі Дзіму Шаўчэнка.  – распавядае Андрусь Цянюта.

 

–  Я пайшоў з дачкой таму, бо не думаў што будуць якія-небуць перашкоды. Пасля акцыі мы з дачкой збіраліся зайці ў краму каб набыць кветкі і падарункі. На той момант, як гэта ўсё пачалося ні ў мяне, ні , тым больш, у маёй дачкі у руках нічога не было. Калі пачаўся разгон я падбёг да Дзімы Карашкова, у якога людзі ў цывільным хацелі выхапіць здымач. Адзін з гэтых невядомых наступіў маёй дачке на ногу і піхнуў яе. Я не ведаю, выпадкова гэта было, ці не, але ж так выпадкова можна і забіць дзіця. Сэнс улётак быў у тым, што ужыванне алкаголю прыводзіць да безпарадачных палавых сувязей, што ў сваю чаргу выклікае рызыку хваробы СНІДам. Так, што мы фактычна змагаемся супраць СНІДу. ААН выдзяляе шмат рэсурсаў на барацьбу і прафілактыку супраць СНІДу. Напэўна нашай уладзе на самрэч не патрэбна здаровая нацыя, ці гэта не выгадна супрацоўнікам спецслужб. І мы з гэтай нагоды будзем вымушаны пісаць скаргу ў ААН – кажа Кастусь Жукоўскі.

 

Падчас акцыі быў затрыманы адзін з удзельнікаў Васіль Такарэнка. Актывісты адзначаюць, што Васіль не лаяўся матам, і не аказваў супраціву. На дадзены момант Васіля ўжо адпусцілі з РАУСу. У астатніх актывістаў перапісалі дадзеныя і адпусцілі. Пасля чаго удзельнікі акцыі напісалі скаргу на супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў АМАПу.

               

Падзяліцца:

Каментары

  1. Міхал Вітушка (Mar 08, 2012:14:48)Адказаць

    нават камсамолка напісала:
    http://kp.by/online/news/1100653/
    праўда на с 8 было а не 4
    =)

  2. Йопт (Mar 09, 2012:21:45)Адказаць

    Дак Тенюта мужик! Сто раз его видел в городе. Его весь Гомель знает.

  3. ОО (Mar 11, 2012:09:54)Адказаць

    Ды які ЗОЖ — тое калька з расейчкай мовы — здоровый образ жізні. Перарабіце назву.

  4. ОО (Mar 11, 2012:09:54)Адказаць

    Ды які ЗОЖ — тое калька з расейчкай мовы — здоровый образ жізні. Перарабіце назву.