Сёння абвянчаліся Павел Севярынец і Вольга Шылак.

Сёння абвянчаліся Павел Севярынец і Вольга Шылак.

Самыя шчырыя віншаванні ад Маладога Фронту. Жадаем моцнай любовi, здаровых дзетак i доўгага i шчаслiвага жыцця ў вольнай Беларусi.Праваслаўны Павел і Вольга — яна з каталіцкай сям’і — пазнаёміліся пяць гадоў таму.

Вольга нарадзілася ў Вільні, але хутка пасля нараджэння яе бацькі пераехалі ў мястэчка Груздава Пастаўскага раёна. Цяпер бацькі жывуць у вёсцы Баравыя Мядзельскага раёна, гэта на заходнім беразе возера Нарач.

Вольга выкладае польскую мову ў прыватнай адукацыйнай фірме.

Павел — начальнік штаба экс-кандыдата Віталя Рымашэўскага — быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА КДБ. У маі 2011 г. быў асуджаны і адпраўлены на «хімію» ў в. Куплін Пружанскага раёна.

Падзяліцца:

Каментары