Сёння на “Марафоне” — Тамковіч, Мікалайчык ды Ісакаў

Сёння на “Марафоне” — Тамковіч, Мікалайчык  ды Ісакаў

Да Марафону Салідарнасці з палітвязнямі далучыліся вядомы журналіст Аляксандр Тамковіч, які выдаў кнігу пад назвай “Супраць плыні” пра лёсы васямнаццаці асобаў, якія трапілі за краты пасля падзей 19 снежня мінулага года, вядомыя кінарэжысеры Вольга Мікалайчык і Сяргей Ісакаў.

На гэтым вечары Салідарнасці мы пабачым фільмы Вольгі Мікалайчык пра мужнага маладафронтаўца Ўладзя Яроменку, фільм Сяргея Ісакава пра нязломнага Аляксандра Малчанава,пачуем расказ Аляксандра Тамковіча пра героеў сваіх кніг, збярэм сродкі для дапамогі сям’е Крутых. Хворая маці — інвалід і дачка-ахвяра тэракту засталіся без адзінага кармільца, якога ўлады кінулі за краты , а затым у вар’ятню, адпомсціўшы за жаданне Крутога дамагчыся праўды ў “справе менскіх тэрарыстаў”.

Не будзьце абыякавымі. Ад кожнага з нас залежыць колькі будуць сядзець
палітвязні. Далучайцеся!

Падзяліцца:

Каментары