Сёння ў Курапатах распачалася талака

Сёння ў Курапатах распачалася талака

Гэта шматдзённая агульнанацыянальная акцыя, якая стартавала 25 траўня.

Яе мэта — навесці ва ўрочышчы Курапаты парадак: прыбраць смецце, хмызняк і сухое галлё, расчысціць сцежкі паміж магіламі.

Каардынатарка ініцыятывы “Абаронім Курапаты” Ганна Шапуцька паведаміла Радыё Свабода, што ўсё магчымае, каб талака прайшла належным чынам, з боку сяброў ініцыятывы зроблена: “Запрошаныя людзі, на ахвяраваныя грошы закупленыя інструменты для прыборкі, адбыліся перамовы з прадстаўнікамі Мінскага райвыканкаму і лясніцтва, якія пагадзіліся нам дапамагаць. Добра, што далі згоду ўдзельнічаць прадстаўнікі розных партыяў і арганізацыяў”.

25 траўня на Талаку ва ўрочышчы Курапаты сабраліся блізу трох дзясяткаў чалавек, сярод іх — Вінцук Вячорка, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Ханжанкоў, Уладзімір Раманоўскі, Ігар Кузняцоў. Сярод удзельнікаў было шмат моладзі.

euroradio.fm

Нагадаем: у наступны раз талака пройдзе  27 траўня 2013 (панядзелак), пачатак а 17 гадзіне, а таксама 28, 29, 30, 31 траўня з 17 гадзіны і 1 чэрвеня (субота) з 12

Малады Фронт запрашае ўсіх неабыякавых далучацца да мерапрыемства!

Падзяліцца:

Каментары