Сёньня вызваляюцца чатыры маладафронтаўцы

Сёньня вызваляюцца чатыры маладафронтаўцы

Такую інфармацыю ўпарта паведамляюць супрацоўнікі ізалятара на Акрэсьціна.

Міхась Мускі, Раман Васільеў, Уладзімер Яроменак, Зьміцер Крэмянецкі былі затрыманыя 15 сутак таму. Актывісты былі затрыманы ў 21:15, у гэты час яны мусяць сёньня вызваліцца.

Раней памылкова паведамлялася, што юнакам прысудзілі 18 сутак арышту й Дзень волі 25сакавіка яны правядуць у няволі.

Актывістаў асудзілі за ўдзел у акцыю “Падцярыцеся”, накіраваную ў выглядзе туалетнай паперы ў Міністэрства замежных справаў — юнакі тады выказвалі стаўленьне да паводзінаў беларускага МЗС, каторыя прывялі да высылкі эўрапэйскіх дыпляматаў зь Беларусі.

Падзяліцца:

Каментары