Сёньня вызваляюць Дземідзенку й Крэмянецкага

Сёньня вызваляюць Дземідзенку й Крэмянецкага

Сёньня з ІЧУ ў Ельску вызваляюць маладафронтаўцаў Зьмітра Крэмянецкага й Мікалая Дземідзенку пасьля 10-суткавага арышту.

Нагадаем, актывістаў затрымалі па дарозе на Майдан у Кіев украінскія памежнікі, паставілі хлопцам штампы аб забароне ўезду ў пашпарты й перадалі беларускім міліцыянтам. Пазьней хлопцаў абвінавацілі ў “нецэнзурнай лаянцы” і пакінулі пад вартай да суду. Суддзя, не зважаючы на супярэчнасьці паказаньняў міліцыянтаў і на відавочную хлусьню зь іх боку, арыштаваў маладафронтаўцам на 10 сутак.

Падзяліцца:

Каментары